Рус Бел Eng 中文

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

10.05.2018 - 14:54

Абласны маладзёжны форум «Кветкі Вялікай Перамогі» адбудзецца 11 мая ва УА «Магілёўскі дзяржаўны прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К. П. Арлоўскага». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».

09.05.2018 - 17:40

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі ў Дзень Перамогі наведаў Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны.

09.05.2018 - 13:13

Гады Вялікай Айчыннай вайны сталі перыядам вялікага выпрабавання для савецкага народа, часам небывалага гераізму і патрыятызму. На гэта звярнуў увагу, адкрываючы святочны канцэрт «Вялікі дзень! Вялікая Перамога!» на плошчы Леніна ў Магілёве старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

08.05.2018 - 10:12

Усе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Магілёўскай вобласці да Дня Перамогі атрымаюць віншавальныя паштоўкі і падарункі. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

07.05.2018 - 10:31

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

04.05.2018 - 13:39

Наладжванне кантактаў на рэгіянальным узроўні можа стаць добрай асновай для развіцця ўзаемаадносін Магілёўскай вобласці і ЗША. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сёння падчас афіцыйнай сустрэчы з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Робертам Райлі.

03.05.2018 - 12:52

Тыдзень дзіцячай бяспекі стартуе ў Магілёўскай вобласці 4 мая. Мерапрыемства накіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магаблвыканкама Таццяна Старасотнікава.

02.05.2018 - 09:05

Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 мая старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

28.04.2018 - 19:04

У Магілёве сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару.

27.04.2018 - 09:20

1 мая 2018 г. (аўторак)

11.00 Урачыстае ўскладанне кветак да помніка У. І. Леніна кіраўніцтвам гарвыканкама, адміністрацыямі раёнаў, прадстаўнікамі працоўных калектываў, навучальных устаноў, грамадскіх арганізацый (пл. Леніна)

27.04.2018 - 09:12

З нагоды Свята працы прадпрыемствы рэгіёна разгорнуць гандлёвыя рады ў Камсамольскім скверы Магілёва. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.

27.04.2018 - 08:37

У Магілёве 1 мая перакрыюць рух транспарту на час правядзення святочных мерапрыемстваў. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Так, з 10.00 да 12.30 будзе абмежавана паркоўка транспарту па вуліцы Першамайскай (ад плошчы Славы да вуліцы Міронава).

Да 11.00 ад аўтамабіляў будуць вызвалены праезджыя часткі плошчы Славы, вуліцы Першамайскай (ад плошчы Славы да вуліцы Міронава).

24.04.2018 - 19:07

Бяспека краіны - у еднасці народа, моцнай унутранай і знешняй палітыцы дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

24.04.2018 - 08:17

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Традыцыйна на мерапрыемства ў Авальную залу Дома ўрада запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.

23.04.2018 - 09:52

Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Уладзіміравіч Некрашэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

23.04.2018 - 09:50

27 красавіка з 11.00 па 15.00 у будынку Дома Саветаў (вул. Першамайская, 71, аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама – пакой прыёму грамадзян, асобны ўваход з боку плошчы Леніна) Пасольства Рэспублікі Малдова ў Беларусі арганізуе прыём грамадзян па консульскіх пытаннях. З насельніцтвам будзе працаваць консульскі супрацоўнік Серджыу Врэмя.

21.04.2018 - 13:16

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з трыма сынамі 21 красавіка ў дзень рэспубліканскага суботніка працаваў на добраўпарадкаванні Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме - каля аграгарадка Александрыя ў Магілёўскай вобласці.

21.04.2018 - 13:07

Магілёўская вобласць плануе зарабіць на суботніку каля Br800 тыс. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

20.04.2018 - 14:09

З 23 па 29 красавіка ў Магілёўскай вобласці пад дэвізам «Папярэдзіць. Абараніць. Прышчапіць» ў 13-ы раз пройдзе Еўрапейскі тыдзень імунізацыі. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

19.04.2018 - 11:45

Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна Магілёў-2018» пройдзе 5 мая ў абласным цэнтры. Спартыўна-масавае мерапрыемства адкрые новы веласезон, паведаміла карэспандэнту сайта галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама Іна Ноздрын-Плотніцкая.