RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

16.04.2020 - 12:43

Работнікі Дрыбінскага УКП «Бытпаслугі» ўносяць свой уклад у работу па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі. Тут нядаўна асвоілі пашыў тканевых і марлевых масак.

16.04.2020 - 09:49

Біягазавы комплекс магутнасцю каля 1000 кВт пабудуюць у Касцюковіцкім раёне. У якасці сыравіны будзе выкарыстоўвацца гной ад малочна-таварных ферм, якія належаць даччынай кампаніі Беларускага цэментнага завода, і пасляспіртавая барда Касцюковіцкага спіртзавода.

Сухая барда выкарыстоўваецца ў якасці харчовай дабаўкі з высокім утрыманнем лёгказасваяльнага бялку для кармлення жывёл. Барду мяркуецца экспартаваць у Бранскую вобласць для прадпрыемстваў, якія займаюцца адкормам бычкоў для вытворчасці мармуровай ялавічыны.

13.04.2020 - 14:59

Жывёлаводы Прыдняпроўскага краю нарошчваюць пагалоўе жывёлы, а аб’ёмы малака сёлета плануюць павялічыць на 10 працэнтаў.

Вырошчванню маладняку ў ААТ «Кадзіна» Магілёўскага раёна надаюць асаблівую ўвагу. З гэтай мэтай тут пабудавалі два прафілакторыі, разлічаныя на 300 галоў. За два гады ў гаспадарцы не страцілі ніводнага цяляці. Захаванасць жывёлы складае 100 працэнтаў. У дапамогу жывёлаводам сёння і інавацыі, і вопыт мудрых настаўнікаў. Калі пашпарт жывёлы ў камп’ютары, яе жыццё як на далоні. 

09.04.2020 - 12:04

Спосаб вырасціць бульбу для многіх у цэлым падобны: кошык з клубнямі і градка. Своечасова высадзіць, правільна даглядаць і да канца сезона атрымаць жаданы ўраджай. А вось як вырошчваюць бульбу ў прабірках у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Менавіта тут знаходзіцца лабараторыя біятэхналогій, у якой незвычайным спосабам вырошчваюць бульбу.

09.04.2020 - 11:25

Харчовая бяспека абавязкова стане ключавым словам у найбліжэйшай будучыні. «Максімавічы-Агра»– гаспадарка ў Клічаўскім раёне. Тут імкнуцца працаваць стабільна і прыбыткова.

Мясцовай ферме–4 гады. Тут каля 3-х соцень кароў, і па выніках мінулага года надаілі 7 тысяч 700 кілаграм на ўмоўную галаву. У цэлым па гаспадарцы за мінулы год павысіліся надоі амаль на 10%. Як гэта атрымалася? У першую чаргу, з дапамогай тэхналагічнай дысцыпліны і неабыякавага стаўлення да працы.

08.04.2020 - 10:16

Абнаўленне машынна-трактарнага парку дзякуючы дзяржаўнай Праграме па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці дазволіла ў тэрмін правесці пасяўную.

07.04.2020 - 14:38

Дзяржаўнай праграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці прадугледжаны мерапрыемствы па далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў.

У 2020 годзе выдзелены сродкі з рэспубліканскага бюджэту на прадастаўленне льгот і кампенсацый пацярпеламу насельніцтву, на арганізацыю бясплатнага харчавання навучэнцаў – больш за Br15 млн.

07.04.2020 - 11:55

У дзіцячым аддзяленні Касцюковіцкай раённай бальніцы адкрыўся іміджавы пакой МНС. Над яго афармленнем працавалі работнікі Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рада Цімашэнка і Аляксандр Вітахоўскі.

Пакой аформлены ў стылі МНС з выкарыстаннем наглядна-выяўленчай прадукцыі, настольных дыдактычных гульняў і літаратуры, прызначаных для заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Дапаўняюць навучанне тэматычныя пазлы, буклеты і брашуры, дзіцячыя размалёўкі і многае іншае.

04.04.2020 - 10:06

У Глускай сярэдняй школе № 2 па праекце «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» пачаўся капітальны рамонт. На абнаўленне школы Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця выдзелена больш за Br1 млн 545 тыс. Да рамонту будаўнікі падраднай арганізацыі ААТ «Пінсксаўгасбуд – ПМК № 14» прыступілі дзявятага сакавіка.

02.04.2020 - 16:56

У Кіраўскім раёне раннімі збожжавымі культурамі ўжо засеяна каля 70% плошчаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кіраўскага райвыканкама Анатоль Ланкуць.

«Раннімі яравымі культурамі ўжо засеяна амаль 2,7 тыс. га. Усяго неабходна засеяць каля 4,6 тыс. га па ўсім раёне. У дзень пры адпаведным надвор’і на палях высаджваем 330–340 га збожжавых культур. У найбліжэйшыя дні пры спрыяльных умовах надвор’я мы скончым пасяўную», – адзначыў Анатоль Ланкуць.

02.04.2020 - 09:58

У Магілёўскім раёне прынцыпова перагледзелі структуру пасяўных плошчаў і зрабілі стаўку на азімыя, кукурузу і люцэрну. А яшчэ на эксперыментальныя кулісныя пасевы, паўкосныя культуры і «хуткую дапамогу» ў выглядзе міжгаспадарчага мехатрада.

31.03.2020 - 11:35

Пасведчанне на імянную цагліну атрымае кожны, хто ахвяруе на будаўніцтва Храма ўсіх Беларускіх Святых у Горках. Пра гэта расказаў у сваім інстаграме настаяцель прыходу протаіерэй Сергій Мосур.

Імя чалавека, які ахвяраваў, будзе напісана на цагліне, якую закладуць у сцяну храма.

26.03.2020 - 10:38

Больш за сто аб’ектаў рэканструююць і добраўпарадкуюць у Бялынічах да Дня беларускага пісьменства. Пра гэта «Радыё Магілёў» паведаміў намеснік начальніка вытворча-тэхнічнай службы Бялыніцкага жылкамгаса Максім Стукалаў.

23.03.2020 - 10:54

Новы зала «Археалогія і прырода» адкрылася ў Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Пра гэта паведаміла дырэктар установы культуры Святлана Мельянцова.

«Дэманстрацыйная зала ўключае ў сябе некалькі раздзелаў. Адзін з іх – «Археалагічныя помнікі Слаўгарадскага раёна. Гісторыя даследавання». Тут прадстаўлена карта археалагічных помнікаў раёна, фатаграфіі археолагаў, якія працавалі на Слаўгарадскай зямлі. Экспануецца і разнастайная тэматычная літаратура», – адзначыла яна.

20.03.2020 - 09:55

Будаўніцтва новага дзіцячага садка пачалі ў Слаўгарадзе, паведаміла старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская.

17.03.2020 - 09:49

Папера замест пластыку. У Магілёўскай вобласці маюць намер перайсці на біяраскладальную ўпакоўку. У рэгіёне з’явіцца вытворча-складскі комплекс па вырабе тары і ўпакоўкі з гафракардону, як расказаў інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Бамбізаў.

17.03.2020 - 08:53

Чавускае райст стала адным з найлепшых у Рэспубліцы. І гэта пры тым, што ў раёне рэзка ўзрасла канкурэнцыя.

Лакаматывам гандлю ў Чавускім райст называюць хлебазавод. Ён дае львіную долю выручкі. За месяц тут вырабляюць каля 280 тон хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.

13.03.2020 - 10:37

У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 3 пажары, адзін з іх скончыўся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі Вольга Нехарошых.

12 сакавіка каля 7 гадзін раніцы жыхары в. Курбакі Краснапольскага раёна ўбачылі дымлівы дах дома і выклікалі ратавальнікаў. Ведаючы, што ў«капкане» можа знаходзіцца 71-гадовы пенсіянер, паспрабавалі ўвайсці ў дом, аднак ён увесь быў напоўнены з’едлівым дымам. Дапамагчы пенсіянеру ўжо было немагчыма. Загінулы пражываў адзін. Паводле слоў суседзяў, не паліў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

12.03.2020 - 14:10

Прыём грамадзян правядзе 20 сакавіка з 12.00 да 14.00 у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 35) начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземянкавец.

Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах: (802248) 24 8 16, (802248) 25 3 24.

12.03.2020 - 10:57

На асобных участках Клімавіцкага раёна з 19 сакавіка адмяняецца кантрольна-прапускны рэжым. Такое рашэнне было прынята на калегіі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

У прыватнасці, з-пад кантролю адміністрацыі зон адчужэння і адсялення выводзяцца наступныя ўчасткі тэрыторый і аб’екты: