02.12.2019 - 16:14
Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў у Асіповічах адбыўся міжрэгіянальны інклюзіўны фестываль «У крузе сяброў». У мерапрыемстве прыняло ўдзел шэсць каманд, якія прадстаўлялі аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бабруйска і Бабруйскага раёна, Кіраўска, Клічава, Асіповіч і Барысаўскага раёна (Мінская вобласць).
26.11.2019 - 11:21
Рух транспарту на маставым пераходзе праз раку Сож да Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне будзе адкрыты з пачаткам устойлівых маразоў. Урачыстая цырымонія запланавана на ліпень 2020 года.
Маставы пераход праз Сож на аўтамабільнай дарозе Р-140 Слаўгарад – Краснаполле гатовы амаль на 80%. Але рух транспарту, кажуць будаўнікі, можна ўжо адкрываць. Пакуль жа аўтамабілісты карыстаюцца пантоннай пераправай. Яе прыбяруць, калі на рацэ з’явіцца лёд. Тады ж адкрыюць і рух па мосце.
25.11.2019 - 12:17
На пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю работы па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарным утрыманні тэрыторый санаторыяў, падпарадкаваных Мінпрацы, і ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання.
25.11.2019 - 10:32
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём «За выратаванае жыццё» сяржанта міліцыі Антона Сямякіна з Дрыбінскага раёна, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
22.11.2019 - 10:29
За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 4 пажары: у Бабруйскім, Быхаўскім і Магілёўскім раёнах. Загінулі 2 чалавекі, асобы якіх устанаўліваюцца, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
21.11.2019 - 11:20
Змяніўся не толькі знешні выгляд пункту грамадскага харчавання, пашырылі і асартымент смачнай прадукцыі. Толькі смажанак прапануюць больш за 12 відаў – ад традыцыйных мясных або грыбных да салодкіх.
21.11.2019 - 10:58
Рэгіянальны форум «Умацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый» пройдзе ў Клічаве 26–27 лістапада, паведамілі ў Слаўгарадскім райвыканкаме.
19.11.2019 - 11:04
Асіповічы – сталіца нашай артылерыі. Без лішняй сціпласці. Яшчэ ў савецкія часы ў горадзе была сканцэнтравана артылерыйская дывізія. Зараз жа ў ваенным гарадку Паўднёвы суседнічаюць 51-я гвардзейская артылерыйская брыгада, 336-я рэактыўная артылерыйская брыгада і 465-я ракетная брыгада.
15.11.2019 - 18:41
Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Каравай “Дажынкі-2019”», які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.
15.11.2019 - 10:01
У аграхолдынгу «Купалаўскае» Шклоўскага раёна для замацавання маладых спецыялістаў і прываблівання работнікаў будуюцца кватэры. У аграгарадку Малыя Славені здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом, ён ужо заселены на 80%. А ў аграгарадку Гарадзішча 10 кватэр з’явілася ў будынку дзіцячага садка. Яшчэ амаль столькі ж кватэр з’явяцца пасля рэканструкцыі будынка былога сельвыканкама.
14.11.2019 - 14:58
У будынку Палаца культуры БДСГА ў Горках сёння прыемная мітусня. Жыхары горада яшчэ некалькі месяцаў таму не маглі паверыць, што тут адкрыецца бізнес-інкубатар.
06.11.2019 - 13:26
У Глуску 8 лістапада адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Жыхароў і гасцей горада чакае насычаная культурна-забаўляльная праграма.
Адкрые мерапрыемства малебен за ўраджай, які раніцай адслужаць у Свята-Богаяўленскім храме. Чакаецца, што богаслужэнне ўзначаліць епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
06.11.2019 - 12:37
Дзіцячы сад № 5 адкрываецца сёння ў Крычаве. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Крычаўскага райвыканкама Ірына Еўдакіменка.
«Раней у будынку, дзе зараз новы садок, размяшчалася сярэдняя школа. Пасля невялікай мадэрнізацыі і рамонту было прынята рашэнне зрабіць тут дашкольную ўстанову. Ужо сфарміравана 4 групы – больш за 70 чалавек. Ёсць магчымасць павялічыць іх колькасць, Садок разлічаны на 90 дашкалят», – расказала Ірына Еўдакіменка.
05.11.2019 - 16:50
Пад Магілёвам у вёсцы Сідаравічы 5 кастрычніка адбылося пахаванне астанкаў невядомага салдата, якія знайшлі ў верасні гэтага года мясцовыя жыхары падчас работ на зямлі. Як расказаў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка, астанкі знаходзіліся неглыбока: на адлегласці 50-60 сантыметраў. Знойдзеныя разам з астанкамі атрыбуты (шлем, каска, зорачка, аловак, фрагменты партупеі і палявой сумкі-планшэта) сведчаць пра тое, што загінулы мог насіць вайсковае званне «малодшы камандзір».
05.11.2019 - 10:04
Сельскі гастранамічны турызм зараджаецца ў вёсцы Каробчына Мсціслаўскага раёна. Ён аб’ядноўвае аграэкасядзібу, малочную падсобную гаспадарку і рамеснікаў.
«Духмяны сад» – дзіўнае месца. Гаспадары сядзібы – муж і жонка: ураджэнец вёскі Каробчына пасля падарожжаў прывёз на радзіму жонку-масквічку. Разам яны ператвараюць у экагастрасад стары дом і ўчастак зямлі над Віхрой.
02.11.2019 - 17:30
У Клімавіцкім раёне 15-гадовы Сяргей Кавалёў выцягнуў з палаючага дома аднавяскоўца. Пажар здарыўся сёння раніцай у аграгарадку Малашкавічы, дзе хлопец пражывае з дзядулем і бабуляй.
01.11.2019 - 10:41
Сімвалічны газавы факел запалілі ўчора ў аграгарадку Горы Краснапольскага раёна. Блакітнае паліва цяпер паступае ў 111 жылых дамоў гэтага населенага пункта.
01.11.2019 - 10:15
Сто гадоў таму, 1 лістапада 1919 года, выйшаў першы нумар газеты «Голос коммуниста». Так называлася выданне, якое сёння вядома ў Магілёўскай вобласці як «Веснік Чэрыкаўшчыны». Дарэчы, газета была і «Соцыялистычнай перамогай», і «Заклікам Ільіча», перш чым здабыла сучасную назву.
30.10.2019 - 13:12
У Горацкім раёне падчас аператыўных праверак падаткавікі выявілі 15 кіроўцаў, якія займаліся нелегальнымі перавозкамі пасажыраў. Пра гэта паведамілі ў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
25.10.2019 - 15:58
Да канца лістапада ў Касцюковіцкім раёне запрацуе новая станцыя абезжалезвання вады. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Касцюковіцкага УКП «Водаканал» Сяргей Прывалаў.
«Цяпер у раёне працуюць 4 модульныя і 1 стацыянарная ўстаноўка па абезжалезванні. Да канца лістапада мы запусцім пятую модульную станцыю. На сённяшні дзень ужо гатовыя студні і падмурак. Да ўстаноўкі рыхтуецца сама ачышчальная сістэма», – расказаў ён.