RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

11.11.2021 - 14:57

У Клімавіцкі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Звянчатка: знікла яго 61-гадовая маці. Яна пайшла на працу напярэдадні раніцай і не вярнулася.

11.11.2021 - 09:45

Закладка новага інтэнсіўнага саду ідзе ў ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» ў Кіраўскім раёне. На 5 гектарах высаджваюць 7,5 тысяч яблынь.

09.11.2021 - 15:47

У Клічаўскім раёне ўрачыста адкрылі новую дарогу да аграгарадка Новыя Максімавічы. Больш за 9 кіламетраў асфальту замест старой гравійкі дазволіць мясцовым жыхарам хутчэй дабірацца да райцэнтра.

08.11.2021 - 10:41

40-кватэрны дом сёння ўрачыста ўвялі ў эксплуатацыю ў Клімавічах. Напярэдадні даты 7 лістапада традыцыйна беларусы атрымліваюць падарункі. Галоўныя госці на святочным мерапрыемстве – навасельцы. Адзінаццаць кватэр у новабудоўлі – для шматдзетных сем’яў.

02.11.2021 - 11:47

Унікальная школьная лабараторыя будзе працаваць у аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна.

02.11.2021 - 09:35

У Клічаве плануюць пабудаваць 5 арэндных 12-кватэрных жылых дамоў для маладых спецыялістаў. Аб’екты будуць уведзены ў раённым цэнтры да канца 2025 года, расказаў намеснік старшыні Клічаўскага райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Канстанцін Чарных.

22.10.2021 - 14:55

Сёлета ў Асіповіцкай гімназіі з’явіўся клас прававой накіраванасці, створаны пад эгідай упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.

На днях адбылося ўрачыстае пасвячэнне ў вучні прававога класа. «14 дзесяцікласнікаў далі клятву годна і з гонарам несці званне гімназіста прававога класа, добра вучыцца і імкнуцца быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны», – адзначыла Таццяна Старасотнікава.

21.10.2021 - 11:26

У Крычаве ў прыватным сектары мікразоны «Піянерская», дзе жыве больш за дзве тысячы чалавек, усе разам пабудавалі дзіцячую пляцоўку. Жыхары прынялі ўдзел рублём, фінансава ім дапамагла абласная асацыяцыя дэпутатаў, мясцовыя камунальнікі – працай, а моладзевы парламент – азеляненнем.

20.10.2021 - 16:49

Пытанні выканання працоўнага і зямельнага заканадаўства, калектыўная просьба не закрываць ФАП у адной з вёсак раёна былі агучаны сёння падчас прыёму грамадзян намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам у Круглянскім райвыканкаме.

Першай да яго звярнулася жыхарка аграгарадка Цяцерына са скаргай на неабгрунтаванае звальненне. Зараз ідзе судовае разбіральніцтва з гэтай нагоды. Праверку праводзіла і пракуратура раёна. Валерый Анатольевіч даручыў дадаткова разабрацца ў дадзеным пытанні.

19.10.2021 - 12:31

Праваслаўны храм у клічаўскай вёсцы Віркаў быў разбураны ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. 20 гадоў таму яго адрадзілі. І цяпер ён набыў новае аблічча.

Мецэнатам стаў ураджэнец вёскі. Рэстаўрацыя будынка працягвалася паўтара года. Над сценамі і інтэр’ерам працавалі спецыялісты. Тут з’явіўся ўнікальны мазаічны іканастас. Плануецца, што хутка сюды прыбудзе ікона Мікалая Цудатворца, створаная ў Ерусаліме, і камень ад магілы святога ў горадзе Дэмрэ.

18.10.2021 - 15:39

Ключы ад уласных кватэр атрымалі да Дня маці 9 шматдзетных сем’яў у Крычаве. Дом уведзены ў межах 240-га Указа. Яго пабудавалі ў адным з самых прыгожых месцаў райцэнтра – насупраць Камсамольскага возера.

Пакуль здадзена першая чарга шматкватэрнага дома. Плануецца, што да новага года тут наваселле адсвяткуе яшчэ 20 шматдзетных сем’яў.

15.10.2021 - 12:39

Цяцерынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Круглянскага раёна выгадаваў на сваім участку 6 т бульбы. Гародніна новага ўраджаю дазволіць разнастаіць харчаванне вучняў, пра што расказаў дырэктар установы адукацыі Уладзімір Аляхновіч.

«Сёлета нашы дзеці атрымалі добры ўраджай, запасу якога хопіць на ўвесь навучальны год. Мы сабралі каля 6 т бульбы, 550 кг морквы і капусты, 500 кг буракоў. Разам з гэтай гароднінай школьнікі эксперыментавалі з пасадкай цыбулі, пятрушкі і кропу», – адзначыў Уладзімір Аляхновіч.

15.10.2021 - 09:29

Аграпрамысловыя рэгіёны павінны стаць тэрыторыямі новых магчымасцей. Пра гэта заявіла сёння намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас рабочай паездкі ў Глускі раён, – паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства азнаёмілася з ходам рэалізацыі інвестпраекта на адным з мясцовых прадпрыемстваў і прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядаліся планы развіцця асобных рэгіёнаў.

14.10.2021 - 14:56

У вёсцы Доўгі Мох Чавускага раёна сёння перапахавалі астанкі воінаў, паднятых гэтай восенню падчас пошукавай экспедыцыі на месцах баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны «Сожскі рубеж-2021». Імя аднаго з іх удалося ўстанавіць па знойдзеным пры ім медалі «За баявыя заслугі». Ураджэнец Варонежскай вобласці Ілья Лазараў, 1913 года нараджэння, старшы сяржант 409-га стралковага палка 137-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у Горкаўскай вобласці, паў смерцю храбрых у сакавіку 1941 года.

13.10.2021 - 11:41

Кіраўскія смажанкі – брэнд раённага спажывецкага таварыства. Яны даўно палюбіліся не толькі жыхарам райцэнтра, але і шматлікім гасцям і турыстам. Кажуць нават, што фірмовая прадукцыя прывакзальнага кафэ ні ў чым не саступае найлепшым замежным фастфудам.

07.10.2021 - 16:06

У Горацкім раёне 12 кастрычніка адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне бітвы пад Леніна.

Прадстаўнікі абласной і раённых органаў улады, грамадскасць, а таксама ўдзельнікі польскай дэлегацыі ўскладуць вянкі і кветкі да магіл савецкіх і польскіх воінаў, наведаюць музей савецка-польскай вайсковай садружнасці. Тут жа адбудзецца мітынг. Запланавана цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх воінаў на магіле Невядомага Салдата.

05.10.2021 - 16:43

На пазачарговай, 53-й, сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне аб зацвярджэнні Вольгі Прыстромскай на пасадзе старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Ганчук, дэпутаты райсавета дэпутатаў, прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады, а таксама кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна.

05.10.2021 - 10:51

З рабочым візітам па праверцы ходу корманарыхтоўчых і завяршэння восеньскіх палявых работ Бялыніцкі раён наведалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін.

04.10.2021 - 10:55

Другога кастрычніка завяршыў свой шлях на зямлі вялікі чалавек. Сумленна адслужыў роднай зямлі і людзям, выканаўшы свой абавязак спаўна. І гэта для ўсіх нас велізарная страта. Яго шлях прадоўжыўся 67 гадоў і ўжо пры жыцці суправаджаўся славай дасведчанага і высокапрафесійнага аграрыя, таленавітага менеджара, мудраца і летуценніка. І маштабы асобы гэтага чалавека па-сапраўднаму ацэньваць будуць наступныя пакаленні. Нам застаецца перажыць смутак страты і захаваць памяць. 

01.10.2021 - 12:29

У вучэбна-педагагічным комплексе аграгарадка Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна школьніц вучаць працаваць на сучасных швейных машынах. Майстэрня дае магчымасць не проста навучыцца шыць, але і зарабіць на гэтым.

Пяць працоўных месцаў у сацыяльнай швейнай майстэрні з’явілася дзякуючы праекту «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны».