RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

23.01.2019 - 11:33

У Магілёве 28-30 студзеня пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спортивная панорама», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР. Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Месца правядзення зімовых чэмпіянатаў краіны даўно замацавалася за Магілёўскім СК «Алімпіец». Тут традыцыйна збіраюцца топавыя Беларускія лёгкаатлеты, якія дэманструюць годныя вынікі, волю да перамогі і сапраўдную барацьбу за званне чэмпіёна.

22.01.2019 - 14:39

Каманды-ўдзельніцы абласнога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дзвюх узроставых групах дывізіёна «Б» вызначаць 24-25 студзеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст Магілёўскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Людміла Манёнак.

22.01.2019 - 12:32

XIII абласная зімовая спартакіяда сярод сельскагаспадарчых раёнаў, арганізацый, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці пройдзе ў Бабруйску 25-26 студзеня. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным аб’яднанні прафсаюзаў.

21.01.2019 - 15:06

Фінальныя спаборніцтвы ХІІІ зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ стартуюць у Магілёве 25 студзеня. Мерапрыемства збярэ без малога 30 каманд камунальных прадпрыемстваў рэгіёна, адзначыў намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.

14.01.2019 - 13:04

Рэспубліканская ўніверсіяда-2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні пройдзе 24-26 студзеня ў Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны сакратар спаборніцтваў Кацярына Суслянкова.

11.01.2019 - 11:48

Гарадское зімовае свята «Бабруйская лыжня-2019» адбудзецца 19 студзеня. Спартыўныя спаборніцтвы стартуюць у 10.00 каля «Бабруйск-Арэны».

За права стаць пераможцам пазмагаюцца дзяржслужачыя, фізкультурнікі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, падлеткавых клубаў і інш. У лыжных забегах на дыстанцыях 1 200 і 800 м. Акрамя таго, праграма свята ўключае спаборніцтвы па перацягванні каната, падняцці гіры і армрэслінгу.

11.01.2019 - 10:57

Вырашальны матч фіналу кубка Беларусі па міні-футболе ўпершыню пройдзе ў Магілёўскай вобласці. Сустрэча адбудзецца 3 сакавіка ў спарткомплексе «Алімпіец».

Зараз каманды вядуць барацьбу на стадыі 1/4 фіналу. Сярод саіскальнікаў трафея – лідскі «Лідсельмаш», мінскія «Сталіца», «Ахова-Дынама» і «Тэрыторыя», мікашэвіцкі «Граніт», а таксама гомельскія клубы «БЧ» і «ВРЗ».

09.01.2019 - 12:59

Адкрыты рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца ў Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» 12 студзеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ФК «Днепр».

У штогадовым мемарыяле, які ў гэтым годзе пройдзе ў шосты раз, прымуць удзел каманды магілёўскай «Надзеі», мінскіх «Космаса» і асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», а таксама зборная абласцей «Рэгіён».

09.01.2019 - 11:58

X адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе 15-19 студзеня ў Магілёве. Традыцыйныя спаборніцтвы прыме СК «Алімпіец», паведаміў карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Сідарэнка.

Паводле слоў суразмоўцы, у абласны цэнтр з’едзецца каля 100 спартсменаў. У турніры возьмуць удзел спартсмены з усіх абласцей Беларусі. Пацвердзілі заяўку прадстаўнікі Украіны. Пад пытаннем пакуль застаецца прыезд баксёраў з Расіі і Літвы.

08.01.2019 - 09:33

Горацкі «Сокал» заняў другое месца ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ў старэйшай узроставай групе ў дывізіёне «А».

04.01.2019 - 15:12

Горацкі «Сокал»пераможна стартаваў у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002–2004 гадоў нараджэння (дывізіён «А»).
У стартавым супрацьстаянні нашы спартсмены ўпэўнена абгулялі Мінскую каманду «Партызан» з лікам 9:6.

02.01.2019 - 15:28

Горацкі «Сокал» «прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002-2004 года нараджэння (дывізіён «А»). Турнір пройдзе ў Мінску з 3 па 7 студзеня на «Чыжоўка-Арэне» і ў Палацы спорту, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.                

22.12.2018 - 14:56

Выхаванец Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль на пятым міжнародным Кубку Катара па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у горадзе Доха.

21.12.2018 - 10:29

Адкрыты XXVI традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў праграме адкрытага першынства Беларусі пройдзе 24-26 студзеня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

10.05.2018 - 10:36

Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве. У паядынку сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і «Дынама-Брэст».

Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны адбудзецца на стадыёне «Спартак», які змяшчае 7350 гледачоў. Пачатак гульні – у 18.30.

Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымала Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м –- Гомель.

31.01.2018 - 08:39

Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона – 2017/2018 пройдзе ў Магілёве. Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт АБФФ.

Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны будзе сыграны 19 мая на стадыёне «Спартак». Арэна ўмяшчае 7350 гледачоў.

Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымаў Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м – Гомель. Барацьбу за гэты трафей працягваюць БАТЭ, «Шахцёр», брэсцкае «Дынама», «Нёман», «Слуцк», «Днепр», «Іслач» і «Крумкачы».

 

25.01.2018 - 10:09

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі аб’явіў спіс каманды на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане. Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел 28 атлетаў, з іх пяць – гэта прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.