RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - 2020

24 Студзень

У Касцюковічах пройдзе XI раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Прыбесядскія зорачкі»

У Касцюковічах пройдзе XI раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Прыбесядскія зорачкі». Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

Жыхарам Крычава раскажуць аб магчымасцях прадпрымальніцкай дзейнасці

Жыхарам Крычава раскажуць аб магчымасцях прадпрымальніцкай дзейнасці. Бясплатны семінар-кансультацыя «Як пачаць сваю справу» пройдзе 25 студзеня ў Крычаўскім бізнес-інкубатары. Пра гэта паведаміла кансультант па прадпрымальніцтве праекта «Садзейнічанне занятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» Альбіна Самусенка.

Вынікі рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў падвялі ў Магілёўскай вобласці

Па выніках паўгоддзя Магілёўшчына – сярод прызёраў па 18 відах спорту, прадстаўленых у рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў.

Спаборніцтвы – свайго роду агляд магчымасцей навучэнцаў і адбор спартыўнага рэзерву для важных спартыўных спаборніцтваў.

У Магілёве прайшоў першы выпускны IT-лабараторыі

Хорроры, игры про зомби-апокалипсис и 3D-модели мира - такие разработки презентовали в Могилеве первые выпускники бесплатной IT-лаборатории при Белорусско-Российском университете.

23 Студзень

Клініка-дыягнастычную лабараторыю Махаўскай амбулаторыі агульнай практыкі адкрылі ў Магілёўскім раёне

Клініка-дыягнастычная лабараторыя Махаўскай амбулаторыі агульнай практыкі адкрылася сёння ў Магілёўскім раёне. Зараз пацыенты медустановы (а гэта больш за 1420 чалавек з 23 населеных пунктаў) змогуць здаць тут асноўныя аналізы.

Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» праводзіць акцыю ў дапамогу бяздомным жывёлам

У Магілёўскай вобласці праходзіць дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя», накіраваная на аказанне дапамогі бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулках, на ператрымцы ў валанцёраў. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

У топ-дзясятку папулярных жаночых імёнаў 2019 года ў Магілёве ўпершыню ўвайшла Аляксандра

У Магілёве за мінулы год зарэгістравалі 1851 нованароджанага хлопчыка і крыху менш дзяўчынак – 1737. Самымі папулярнымі імёнамі для хлопчыкаў сталі Арцём, Максім, Міхаіл, Цімафей, Мацвей, Аляксандр, Данііл, Марк, Іван і Мікіта. У топ-дзясятку папулярных жаночых імёнаў у абласным цэнтры ўпершыню ўвайшла Аляксандра.

Легендарны аркестр «Віртуозы Масквы» 4 сакавіка выступіць з канцэртам у Магілёве

У межах VI Міжнароднага фестывалю «Уладзімір Співакоў запрашае...» легендарны аркестр «Віртуозы Масквы» 4 сакавіка выступіць з канцэртам у Магілёве на сцэне Палаца культуры вобласці.

На «М.@rt.кантакт» раскуплена палова квіткоў, прыкладна 60% з іх набыта праз інтэрнэт

На працягу двух тыдняў з пачатку старту продажу білетаў на Міжнародны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» палова квіткоў раскуплена. Прыкладна 60% з іх – праз інтэрнэт.

22 Студзень

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена прадстаўнікам Магілёўскай вобласці

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена 13 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Чырвоны харчавік» падпісаў з нямецкай кампаніяй кантракт на пастаўку абсталявання ў Слаўгарад

Прадстаўнікі ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» і нямецкай кампаніі AntonOhlertGmbH&Co ў канцы 2019 года падпісалі кантракт на выраб і пастаўку могульнай лініі для вытворчасці жавальнага мармеладу ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці.

У раёне ракі Дубравенкі ў Магілёве можа з’явіцца прычал

У Магілёве будуць добраўпарадкоўваць раён ракі Дубравенкі. Праект уключаны ў праграму гарадскога і абласнога бюджэтаў.

Больш за 500 удзельнікаў збярэ XV абласная зімовая спартакіяда работнікаў АПК у Магілёўскім раёне

Больш за 500 удзельнікаў збярэ XV абласная зімовая спартакіяда работнікаў АПК, якая пройдзе ў аграгарадку Усход Магілёўскага раёна 24–25 студзеня. Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Конкурс «СуперДоктар–2019»: у Магілёўскай вобласці найбольшую колькасць водгукаў удзячных пацыентаў набрала педыятр Кацярына Маргунова з Клічава

Падведзены вынікі конкурсу «СуперДоктар–2019». Акрамя абсалютнага пераможцы, арганізатары спаборніцтвы вызначылі лідараў у кожным рэгіёне краіны. У Магілёўскай вобласці найбольшую колькасць водгукаў удзячных пацыентаў–81–набрала педыятр Кацярына Маргунова з Клічава.

21 Студзень

У Магілёве пачалі будаваць кардыяхірургічны корпус абласной бальніцы

У азнаменаванне пачатку будаўніцтва кардыяхірургічнага корпуса Магілёўскай абласной бальніцы заклалі капсулу з пасланнем будучым пакаленням у першы камень падмурка. Ускрыць яе плануюць 30 сакавіка 2071 года ў гонар 100-годдзя бальніцы.

Новы радыялагічны корпус плануюць пабудаваць у Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры

У Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры да 2022 года плануюць пабудаваць новы радыялагічны корпус. Ён стане трэцім па ліку ва ўстанове аховы здароўя і дазволіць павялічыць колькасць ложка-месцаў да 420. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач анкадыспансера Антон Лысаў, які прымаў удзел у абласным медыцынскім савеце, што прайшоў сёння ў горадзе на Дняпры.

Для ўсёй сям’і: інтэграваная паліклініка ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва будзе абслугоўваць дзяцей і дарослых

Інтэграваная паліклініка ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва будзе абслугоўваць дзяцей і дарослых. Тут таксама размесціцца падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта расказала галоўны ўрач Магілёўскай паліклінікі № 3 Святлана Шупікава.

Галоўным рэдактарам інфармагенцтва «Магілёўскія ведамасці» прызначана Ірына Петрусевіч

Галоўным рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» прызначана Ірына Петрусевіч. Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка.

Выстава фотаздымкаў Мікалая Хацяінцава адкрыецца ў Магілёўскім мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 22 студзеня

Выстава фотаздымкаў Мікалая Хацяінцава «Дыханне зімы» адкрыецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 22 студзеня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Аўтапарк Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы папоўніла 12 аўтамабіляў

Аўтапарк Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС папоўніўся 12 новымі службовымі аўтамабілямі. Цырымонія ўручэння ключоў ад машын кіраўнікам падраздзяленняў адбылася 20 студзеня.