15-16 лістапада рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» пройдзе ў Бабруйску, а 22-23 лістапада - у Магілёве. Аб гэтым журналістам расказала кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы акцыі Ганна Лукашэнка. Паводле яе слоў, арганізатары прыкладуць максімум намаганняў, каб кожны, хто прыйдзе на канцэрт у гэтых гарадах, застаўся задаволеным. Дарэчы, у Бабруйску таксама запланаваны ўдзел у шоу аднаго вядомага дуэта - выхадцаў з Бабруйска. Іх імёны пакуль не раскрываюцца.