RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

15 Чэрвень 2020

КДК Магілёўскай вобласці правядзе гарачую лінію па неабгрунтаваных звальненнях работнікаў

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці правядзе з 15 да 19 чэрвеня гарачую лінію ў пытаннях неабгрунтаванага звальнення работнікаў, паведамілі ў КДК рэгіёна.

У Шклоўскім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў

У Шклоўскім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў у сувязі з сухім і цёплым надвор’ем.

12 Чэрвень

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Чжэцзян маюць намер прапрацаваць пытанне ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Чжэцзян маюць намер прапрацаваць пытанне ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў. Такая дамоўленасць дасягнута сёння падчас цырымоніі адкрыцця кітайскай анлайн-выставы «Садовы стыль і будаўніцтва», паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.

«Гарачая лінія» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў запрацавала ў ФПБ

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 12 чэрвеня пачала працу «гарачая тэлефонная лінія» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў. Патэлефанаваць на яе можна па нумары 8017 373 82 94 з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00. З 15 чэрвеня аналагічныя прафсаюзныя лініі будуць даступныя ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Магілёўскі абласны тэатр лялек пачне сезон са спектакля «Прыгоды Бураціна, або таямніца Залатога ключыка»

Магілёўскі абласны тэатр лялек 24 чэрвеня пачне сезон са спектакля «Прыгоды Бураціна, або таямніца Залатога ключыка». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці сталі пераможцамі і лаўрэатамі конкурсу на самае лепшае дасягненне ў будгаліне Беларусі

Арганізацыйны камітэт і журы конкурсу «На самае лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год» вызначылі яго пераможцаў і лаўрэатаў, інфармуе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.  У іх ліку –прадстаўнікі Магілёўшчыны.

Фестываль вулічнай культуры DOMA пройдзе ў Магілёве 15–28 чэрвеня

Фестываль вулічнай культуры DOMA пройдзе ў сталіцы Прыдняпроўскага краю 15–28 чэрвеня. 29 творчых маладых людзей з горада на Дняпры, Віцебска і Мінска будуць упрыгожваць абласны цэнтр мураламі (велізарны малюнак, які нанесены на сцяну будынка або збудавання) і графіці да Дня горада Магілёва.

Праекты моладзі Магілёўскай вобласці будуць змагацца за перамогу ў нацыянальным этапе міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер»

Праекты моладзі Магілёўскай вобласці будуць змагацца за перамогу ў нацыянальным этапе міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19 у Магілёве можна зрабіць па жаданні

Новая партыя экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавіруса паступіла ў Магілёўскую вобласць. Пакуль гэта 500 штук, але іх запас будзе папаўняцца.

11 Чэрвень

Прэзентацыя беларускіх выданняў адбудзецца падчас свята кнігі ў Александрыі

Прэзентацыя беларускіх выданняў адбудзецца на свяце кнігі ў Александрыі. Падчас Купалля пісьменнікі і паэты традыцыйна будуць чытаць свае творы гасцям фестывалю, паведамілі ў аблвыканкаме.

Фасады будынкаў у Горках упрыгожылі вершы паэтаў-землякоў

Тры новыя яркія арт-аб’екты з’явіліся на цэнтральных вуліцах Горак. Вершы вядомых паэтаў-землякоў аздобілі фасады будынкаў

Выстава «Садовы стыль і будаўніцтва»: прадпрыемствы Магілёўшчыны правядуць анлайн-перагаворы з прадстаўнікамі кітайскіх кампаній

Высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай выбудоўваўся не адзін год. Магілёўскую вобласць і Паднябесную трывала звязваюць пабрацімскія адносіны з кітайскімі правінцыямі Цзянсу і Шэньсі.

У Магілёўскай вобласці больш за 6,4 тыс. суб’ектаў гаспадарання скарысталася падатковымі льготамі ў 2019 годзе

У рэгіёне падатковымі льготамі і прэферэнцыямі, прадугледжанымі заканадаўствам, у 2019 годзе скарысталася 6,4 тыс. суб’ектаў гаспадарання. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

10 Чэрвень

Прайсці праз «калідор эпох» змогуць госці свята «Купалле» ў Александрыі

Пройти через «коридор эпох», который разместится на молодежной площадке, смогут гости праздника «Купалье» в Александрии. Здесь организуют презентации быта разных времен, рассказали в облисполкоме.

У Магілёўскай вобласці медалістамі сталі больш за 340 выпускнікоў

У Магілёўскай вобласці медалістамі сталі больш за 340 выпускнікоў, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

У Магілёўскай вобласці створаны 731 участак для галасавання

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці створаны 731 участак для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной камісіі Валерый Берастаў.

Стала вядомая праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Магілёва

Стала вядомая праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Магілёва. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.

9 Чэрвень

Свята народнага касцюма адбудзецца на Купалле ў Александрыі

Свята народнага касцюма адбудзецца на Купалле ў Александрыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.

Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца ў Беларусі з 24 ліпеня

Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца ў Беларусі з 24 ліпеня, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк газеце «СБ. Беларусь сегодня».

Студэнцкія атрады Магілёўскай вобласці працуюць у 2020 годзе пад дэвізам #Працуем_разам!

У трэцім працоўным семестры, дэвіз якога «#Працуем_разам!», Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе працаўладкаваць каля 3 тыс. хлопцаў і дзяўчат. І хоць афіцыйнае адкрыццё семестра запланавана ў Дзень моладзі, ужо сёння ў студатрадах рэгіёна працуе 100 чалавек.