З сённяшняга дня Расія здымае ўсе абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю і аднаўляе іх з Іспаніяй, Іракам, Кеніяй і Славакіяй. Такое рашэнне раней прыняў аператыўны штаб па барацьбе з каранавірусам, перадае ТАСС.
Жыхарам Магілёўшчыны прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля». У сераду, 22 верасня, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае насельніцтва рэгіёна пакінуць аўтамабілі на стаянках і перасесці на грамадскі транспарт або веласіпед.
З сённяшняга дня ацяпленне пачалі падаваць у аб’екты сацыяльнай сферы Магілёва. Такое распараджэнне падпісана ў гарвыканкаме і абапіраецца на ўмовы надвор’я і перспектыўны прагноз.
Прамую тэлефонную лінію 25 верасня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Урачы заклікаюць насельніцтва вакцынавацца. Гэта звязана з напружаным санітарна-эпідэмічным становішчам па covid-19.
У Магілёўскай вобласці адзначаецца рост захворвання на сезонныя вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку – на каранавірусную інфекцыю. Медыкі звязваюць гэта з пачаткам восені і навучальнага года.
Прэм’ерны спектакль «Песя і Янко», які расказвае гісторыю кахання падчас халакоста, адкрые новы, 77-ы, тэатральны сезон у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск). Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна школьнікі дапамагаюць ва ўборцы ўраджаю яблыкаў. За змену дзеці прыбіраюць каля 12 т садавіны. Пра гэта расказаў намеснік старшыні СВК Міхаіл Скусаў.
У магілёўскім музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі 22 верасня адкрыецца выстава выдатнага віцебскага акварэліста Фелікса Гумена «Класіка і эксперыменты. Да 80-годдзя майстра акварэлі». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У Магілёве працягваюць адзначаць Дзень народнага адзінства. Пасля ўводу першай чаргі дарогі-дублёра пляцоўцы каля Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра прысвоілі імя – плошча Адзінства. Тут жа адкрылі памятны знак, прысвечаны святу.
У Магілёве адкрылі першую чаргу дарогі-дублёра вуліцы Якубоўскага і Загараднага шашы. Аб’ект стаў падарункам жыхарам горада да Дня народнага адзінства і адным з найбуйнейшых праектаў транспартнай інфраструктуры абласнога цэнтра.
Беларусь 17 верасня ўпершыню адзначыць Дзень народнага адзінства. Свята мае трывалы гістарычны падмурак і накіравана на згуртаванне беларускага народа. У яго аснове пераемнасць пакаленняў, а таксама курс на развіццё моцнай і незалежнай краіны.
Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Ён спалучае ў сабе ўрачыстасць гістарычнай справядлівасці і цвёрдую ўпэўненасць у светлай будучыні нашай краіны.
Прызёраў і ўдзельнікаў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа ўшаноўвалі ў Магілёве падчас абласнога ўрачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.
Спорт – аб’яднаўчая сіла, здольная стаць кропкай апоры нацыі. Такое меркаванне выказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, выступаючы на пасяджэнні калегіі Міністэрства спорту і турызму, якое адбылося сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Нагадваць аб ахове працы ніколі не позна і не празмерна. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з журналістамі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў. Сёння ён прымае ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Ахова працы –клопат агульны», якая праходзіць на пляцоўцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.