21.05.2019 - 13:25
Другі тур інтэлектуальнай гульні сярод ветэранскіх каманд Магілёва адбудзецца 23 мая ў 16.00 у актавай зале гімназіі № 3. Пытанні спаборніцтва будуць прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
21.05.2019 - 12:59
Прафілактычная акцыя па навядзенні парадку на дарогах і павышэнні культуры ўдзельнікаў дарожнага руху праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магаблвыканкама.
21.05.2019 - 10:36
Спартыўна-забаўляльнае свята «Крылы Перамогі», прысвечанае 75-й гадавіне вызвалення Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы, пройдзе 25 мая на базе Магілёўскага аэраклуба імя А. М. Кулагіна. Пра гэта паведамілі ў ДТСААФ.
17.05.2019 - 11:18
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па арганізацыі і правядзенні маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
17.05.2019 - 08:30
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Белшына» ў межах адзінага дня інфармавання.
16.05.2019 - 09:55
Магілёўскім аблвыканкамам 22 мая будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг транспарту, а менавіта: праца грамадскага транспарту на маршрутах рэгіянальнага паведамлення (міжгароднія ўнутрыабласныя маршруты).
Аб фактах няякаснага аказання паслуг, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы па названай сферы можна паведаміць з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па наступных нумарах тэлефонаў: (0222) 23-02-55, 32-67-43, 27-35-60.
15.05.2019 - 09:50
У мэтах аналізу якасці прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг, эфектыўнасці функцыянавання ў рэгіёнах сістэмы адзіных дыспетчарскіх службаў, у тым ліку паўнавартаснай камунікатыўнай сістэмы зваротнай сувязі з насельніцтвам, паўнаты і своечасовасці выканання заявак грамадзян у Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 24 мая будзе праводзіцца тэматычная «гарачая тэлефонная лінія» з насельніцтвам Прыдняпроўскага краю на тэму «Аб эфектыўнасці функцыянавання ў рэгіёнах вобласці адзіных дыспетчарскіх службаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з кароткім нума
13.05.2019 - 10:21
Прамую лінію па пытанні выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў правядзе 20 мая Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
13.05.2019 - 10:08
Варкшоп «Думаем аб будучым горада» адбудзецца 18 мая ў магілёўскім музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вуліца Ленінская, 37). Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
10.05.2019 - 12:31
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей, пройдзе на Магілёўшчыне з 11 мая па 1 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
04.05.2019 - 14:06
Магілёўскі гарвыканкам запрашае прадпрыемствы, арганізацыі і гараджан прыняць удзел у акцыі «Беларусь памятае», закліканай захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і тых, хто, не шкадуючы жыцця, змагаўся за вызваленне Радзімы.
04.05.2019 - 08:41
Журналіст інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Генадзь Корсакаў адзначаны дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Найлепшы аглядальнік» Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара». Вынікі творчага спаборніцтва падвялі ў Мінску.
03.05.2019 - 15:55
Датэрміновая выплата пенсій пачнецца з 4 мая, паведамляецца на сайце "Белпошты".
Пенсія і дапамогі за 7 мая пачнуць выплачваць з 4 мая ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі краіны. Выплата пенсій за 9 мая пачнецца ў АПС Мінска з 4 мая, у астатніх АПС - 8 мая.
7 і 9 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя АПС.
03.05.2019 - 08:49
Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўлена права бясплатнага праезду ў паяздах міжнародных зносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ў паяздах унутрырэспубліканскіх зносін. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
02.05.2019 - 14:10
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Кіраўнік рэгіёна разгледзеў прыватныя звароты заяўнікаў, якія пры дэталёвым аналізе набывалі рэзанансна-грамадскі характар.
02.05.2019 - 10:24
Аўтапрабег у гонар Дня Перамогі арганізуюць у Бабруйску 9 мая. Ужо не першы год дзясяткі жыхароў горада на Бярэзіне адзначаюць свята за рулём тэматычна аформленых аўтамабіляў.
02.05.2019 - 09:04
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў уручыла прэміі ў галіне працы.
02.05.2019 - 08:47
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, развіццё сельскагаспадарчай, будаўнічай галін, прамысловасці, журналістыкі і нацыянальнага тэлебачання, значныя дасягненні ў сферах адукацыі, культуры, мастацтва і спорту прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод.
30.04.2019 - 10:30
Адзіныя дні зніжак, прысвечаныя Дню працы і Дню Перамогі, чакаюць жыхароў і гасцей Магілёўскай вобласці 1 і 9 мая. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
Больш чым у 400 рознічных гандлёвых аб’ектах рэгіёна пакупнікам прапануюць скідкі ад 10% да 50% на асобны асартымент нехарчовых тавараў. Так, ААТ «Магазін “Юбілейны”» парадуе магілёўскіх пакупнікоў 20% зніжэннем коштаў, а ААТ «Белгасгандаль-1М» – зніжкамі ад 18% да 40%.
30.04.2019 - 08:18
«Белтэлекам» 9 мая традыцыйна прадаставіць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя званкі па Беларусі.
Бясплатныя размовы прадастаўляюцца аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб (поўны спіс размешчаны на сайце «Белтэлекама»).