RU BY EN 中文
Twitter Instagram

культура Subscribe to RSS - культура

05.02.2021 - 10:45

Традыцыйны абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў лютым-сакавіку на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам маштабнага мерапрыемства.

03.02.2021 - 16:45

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на кінапаказ «Памяці класіка беларускай літаратуры...», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

02.02.2021 - 16:59

У студзені ў Даўгаўпілсе прайшоў III Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў калядных песень, у якім за перамогу змагалася каля 2 тыс. юных вакалістаў з 15 краін: Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, ЗША, Украіны, Харватыі, Швецыі. Выступленне ўдзельнікаў ацэньвалі эксперты вакальнай музыкі з розных краін.

01.02.2021 - 15:22

Кінапаказ беларускага ваеннага фільма «Дняпроўскі рубеж» рэжысёра Дзяніса Скварцова арганізуюць у абласным цэнтры да 50-годдзя майстра. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Дэманстрацыя стужкі адбудзецца 2 лютага ў кінатэатрах «Радзіма», «Чырвоная Зорка» і «Ветразь».

19.01.2021 - 10:55

Узорны канцэртны хор Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава пад кіраўніцтвам Вікторыі Віктараўны Галузы чарговы раз даказаў свой высокі прафесіяналізм і харавое майстэрства, стаўшы лаўрэатам 1 ступені на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе харавых калектываў «Спяваем разам». Калектыў паўтарыў свой паспяховы вынік 2018 года, паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева.

11.01.2021 - 11:36

Рэгіянальныя адборы да ХХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдуць у Беларусі з 23 лістапада па 13 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце фестывалю.

08.01.2021 - 14:55

Праект «Мастацтва жывога агню» па выніках XVII Міжнароднага пленэру па кераміцы «АРТ-Жыжаль» урачыста адкрыецца 12 кастрычніка ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

30.12.2020 - 13:36

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

29.12.2020 - 16:03

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на кінасвята «Навагоднія прыгоды Лялькі Лол-Адзінарожкі і Чалавека-Павука». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Як адзначылі суразмоўцы, святочная праграма вельмі насычаная і цікавая. Гасцей чакаюць гульні, конкурсы, танцавальны флэшмоб, розыгрыш прызоў, анімацыйны фільм «Конь Юлій і вялікія скачкі».

Мерапрыемства пройдзе ў кінатэатры «Радзіма» 2 студзеня а 13.30.

21.12.2020 - 12:56

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса аб’яўляе перазагрузку і спяшаецца падарыць толькі станоўчыя эмоцыі дарослым і дзецям. Установа культуры рыхтуе шмат сюрпрызаў для магілёўцаў.

Для падтрымання ў горадзе святочнай атмасферы аформлены аконныя выставы «Дзед Мароз рыхтуецца да Новага года» і «Навагоднія гісторыі».

17.12.2020 - 09:56

Выстава-продаж вырабаў рамеснікаў «Навагодні настрой» пачне працаваць у Магілёве 23 снежня. Пра гэта паведамілі ў Музеі гісторыі Магілёва.

«Гэта ўжо традыцыйны пераднавагодні праект, дзе прадстаўлены розныя тэматычныя вырабы магілёўскіх майстроў. Нашы наведвальнікі могуць не толькі паглядзець прадстаўленыя работы, але і набыць іх», – расказалі арганізатары.

14.12.2020 - 10:24

Выстава мастацкага тэкстылю «Чароўныя фарбы Індыі» адкрыецца 16 снежня ў 16.00 у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Сангіта Бахадур, іншыя афіцыйныя асобы.

 

Ред.

08.12.2020 - 12:16

У Музеі этнаграфіі Магілёва сёння ў 14.00 афіцыйна адкрыецца выстава антыкварнай ёлачнай цацкі часоў СССР «Яшчэ той Новы год» з прыватнай калекцыі Віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай.        

07.12.2020 - 10:04

Штогадовы гарадскі фестываль маладзёжнай творчасці «Усе таленты табе, мой Магілёў!» праходзіць у абласным цэнтры анлайн. Такое рашэнне арганізатары прынялі ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.

02.12.2020 - 16:28

Музычную казку ў 2-х дзеях па матывах рускай народнай чарадзейнай казкі «Царэўна-жаба» рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Як адзначылі суразмоўцы, навагодняе прадстаўленне і прэм’ера казкі стануць выдатным падарункам для ўсёй сям’і. Спектакль будзе яркім, незвычайным, музычным і поўным ператварэнняў. Маляўнічыя дэкарацыі і касцюмы, запальныя танцы, прыгожая музыка, чароўнае святло, фантастычная відэапраекцыя і іншыя тэатральныя цуды пагрузяць гледача ў дзівосны свет казкі.

02.12.2020 - 11:55

Узорны ансамбль народнай песні «Вашчылкі» з Крычава выконвае беларускі фольк-рок. У складзе калектыву – дарослыя музыкі і юныя салісты.

Толькі ў гэтым няпростым годзе ансамбль дзевяць разоў станавіўся лаўрэатам розных конкурсаў. Адметнай асаблівасцю з’яўляецца яго музычны стыль – фольк-рок, заснаваны на аўтэнтычных беларускіх песнях. У планах на будучыню – канцэрты па Беларусі і запіс паўнавартаснага альбома.

 

30.11.2020 - 11:16

Творчы калектыў народнага тэатра Палаца культуры вобласці атрымаў перамогу ў міжнародным анлайн-конкурсе #Дзеці Святла BeVictory (г. Масква). Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы кудьтуры.

Гран-пры фестывалю ў намінацыі «Тэатр» калектыву ўручылі за спектакль-гульню для дзяцей па п’есе расійскага драматурга Рагіма Мусаева «Мяу, гаў і чык-чырык».

Аўтар музыкі, аранжыроўшчык – Аляксандр Нурыханаў.

Рэжысёр-пастаноўшчык, кіраўнік тэатра – Аліка Кускова.

26.11.2020 - 10:32

У выставачнай зале КК «Музей гісторыі Магілёва» сёння ў 13.00 адкрыецца дабрачынная выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сэрца на далоні». Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Тут будзе прадстаўлена больш за 100 работ аўтараў з Салтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Ленінскага раёна г. Магілёва, Магілёўскай гарадской арганізацыі інвалідаў, фонду «Блакітныя берагі», Магілёўскага гарадскога цэнтра папраўчага навучання і рэабілітацыі і інш.

23.11.2020 - 14:25

Беларуская версія песні прадстаўніцы Беларусі на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2020» Арыны Пехцеравай «Пришельцы» будзе прэзентаваная на гэтым тыдні, як паведаміла прадзюсар юнай выканаўцы Інара Саванец.

«Мы ўчора знялі кліп і спадзяёмся прэзентаваць кампазіцыю на беларускай мове на гэтым тыдні», – паведаміла Інара Саванец.

20.11.2020 - 15:47

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленнікава 21 лістапада пачне адкрыецца выстава найлепшых работ навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу рэгіёна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.