27.08.2020 - 12:59
У храме ў імя ўсіх Беларускіх Святых на вуліцы Вакзальнай можна пакланіцца мошчам Свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Пробашч парафіі протаіерэй Сергій Мосур расказаў, што ў храм таксама былі перададзены два абразы Вялікапакутніцы Варвары і Святой Матроны Маскоўскай з часціцамі мошчаў.
Святыні будуць даступныя для вернікаў да 6 верасня з 8.00 да 18.00.
26.08.2020 - 11:07
З моманту ўводу ў эксплуатацыю новай тэхналагічнай лініі ў ААТ «Крычаўцэментнашыфер» выпушчана 9-мільённая тона цэменту.
За студзень–ліпень прадпрыемствам выраблена 882 тысячы тон цэменту, тэмп росту да мінулага года склаў 101,6 працэнта. У ліпені – 162 тысячы тон цэменту. Аб’ём прамысловай вытворчасці за студзень–ліпень склаў Br111 млн.
25.08.2020 - 16:56
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Міхайлавіч Ісачанка правядзе 28 жніўня ў Клічаўскім раёне прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Падчас прамой тэлефоннай лініі званкі будуць прымацца з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (02236) 7-89-52.
Прыём грамадзян пройдзе з 12.00 да 14.00 у малой зале пасяджэнняў Клічаўскага райвыканкама. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02236) 7-92-95, 7-92-97.
25.08.2020 - 11:29
З Краснаполля ў Чачэрск за 9 дзён на катамаранах і байдарках па рацэ Сож. Штогод летам вучні старэйшых класаў аграгарадка Яноўка Краснапольскага раёна праводзяць некалькі дзён у падарожжах.
Каманду школьнікаў мы сустрэлі на другі дзень воднага паходу. 16 падлеткаў пад кіраўніцтвам дарослых аглядаебеларускія краявіды. Першы прыпынак – вёска Бакоў у Чэрыкаўскім раёне.
24.08.2020 - 11:03
У в. Сычкава Бабруйскага раёна 29 жніўня правядуць традыцыйнае свята «Конны фэст», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор», як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.
24.08.2020 - 09:51
Усе работнікі Муравільскага сельскага дома культуры – блізкія сваякі. Мала таго, творчае сямейнае трыа спявае ў народным ансамблі з самай што ні на ёсць прыдатнай назвай – «Радня».
Гастрольны графік – па два канцэрты на тыдзень. Зараз ансамбль «Радня» рэпеціруе новую праграму.
21.08.2020 - 16:35
У гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці 22 жніўня пройдзе рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык». Пра гэта паведаміла дырэктар Краснапольскага раённага Дома рамёстваў Валянціна Маскалькова.
21.08.2020 - 10:28
Цэлы лес навінак
Колькасць лясных пажараў у гэтым годзе набліжаецца да дзевяці соцень. Агонь ужо пашкодзіў не адну тысячу гектараў лесу, знішчыў расліннасць, прагнаў з абжытых месцаў звяроў. І, безумоўна, знішчыў працу некалькіх пакаленняў лесаводаў. Менавіта таму ў Мінлясгасе робяць упор на ранняе выяўленне лясных пажараў. Дапамагае ў гэтым сучасная інтэлектуальная сістэма, якую ў апошнія пару гадоў пачалі ўкараняць у лясгасах.
21.08.2020 - 10:20
Хуткая для камбайнаў
Мабільныя рамонтныя брыгады аказваюць тэхнічную дапамогу механізатарам прама ў палях
Жніво ў Магілёўскай вобласці набліжаецца да фінішу. Каб тэхніка працавала без замінак, у рэгіёне працуе ў рэжыме нон-стоп каля двух дзясяткаў мабільных рамонтных брыгад. Яны гатовыя выехаць у любы пункт вобласці і ліквідаваць паломку або правесці тэхнічнае абслугоўванне ў палявых умовах.
20.08.2020 - 15:21
Завадская Слабада – вельмі ўтульны аграгарадок, што знаходіцца ва ўкромным закутку Магілёўскага раёна. Кожная вуліца, кожны будынак сведчаць аб тым, што пра іх клапоціцца гаспадарчая рука. Не выключэнне і Хонаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа, які сустракае гасцей пафарбаваным плотам, яркімі кветнічкамі… Дарэчы, установа адукацыі поўнасцю беларускамоўная, таму ў мяне, натхнёнай гутаркай з мясцовым педкалектывам і вучнямі, не ўзнікла і сумнення, што тэкст таксама трэба рыхтаваць на роднай мове.
20.08.2020 - 08:52
Праабражэнне Гасподняе, або Яблычны Спас, адзначаюць сёння праваслаўныя хрысціяне. На Кіраўшчыне ў гонар свята ў гэтым годзе ўпершыню вырашылі правесці раённы фестываль, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама Ларыса Гаўрылава. Месцам правядзення выбралі добраўпарадкаваны некалькі гадоў таму да «Дажынак» вадасвятны комплекс Святога Аляксандра Неўскага ў вёсцы Пацева Слабада. Там абсталявана купель і добраўпарадкаваны крыніца, ваду у якой асвячаюць падчас рэлігійных святаў.
18.08.2020 - 10:55
Людзі вераць, што асабліва ў такі дзень найчысцейшая вада адной з самых буйных крыніц ва Усходняй Еўропе валодае гаючай сілай. Лічыцца, што калі ад берага да берага прайсці тройчы, то здароўя хопіць на цэлы год.
18.08.2020 - 09:48
На Магілёўшчыне прыступілі да збору кавуноў у прамысловых маштабах. Культура для рэгіёна новая. Але, нягледзячы на гэта, ягада вырасла буйной і салодкай.
Заняцца бахчавымі гаспадарцы «Рассвет імя Арлоўскага» параілі навукоўцы. Клімат стаў цяплейшым, і ёсць шанец вырасціць добры ўраджай кавуноў. Па вясне насенне дружна ўзышло ў цяпліцы, затым расаду перасадзілі на поле. Тры месяцы спатрэбілася бахчавым, каб паспець.
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Наведваць лес часова забаронена ў Бабруйскім, Асіповіцкім, Горацкім, Дрыбінскім і Кіраўскім раёнах.
17.08.2020 - 12:57
З любоўю да роднага слова
У Бялынічах на фінішную прамую выйшла падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога ў пачатку верасня стане райцэнтр. Апошнія месяцы ён больш нагадваў горад-будоўлю, дзе літаральна ў кожным кутку ішлі работы па навядзенні парадку.
17.08.2020 - 11:47
Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў уборку збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У раёне збожжа прыбралі з 15 131 га, намалацілі больш за 62 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 41,2 ц/га.
Па стане на раніцу 17 жніўня ў рэгіёне было ўбрана 78,3% плошчаў, намалочана звыш 843 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць 34,2 ц/га.
17.08.2020 - 10:27
У ліку рэкардсменаў на жніве ў філіяле СК «Дуброва» ААТ «Магілёўліфтмаш» у Быхаўскім раёне сямейны экіпаж Андрэя і Юліі Дзеляшковых. На іх рахунку ўжо 1175 тон намалочанага збожжа. У дзень экіпаж прыбірае па 20–25 гектараў збожжавых культур. Калі ў Андрэя гэта дзясятаежніво, то для Юліі ўборка хлеба – дэбют.
13.08.2020 - 11:38
Новы арт-аб’ект упрыгожыць сцяну майстэрні, размешчанай на ўездзе ў Мсціслаў з боку Капачоў. Малюнак пары бягучых коней па полі іван-чаю добра ўпішацца ў навакольны пейзаж.
13.08.2020 - 09:58
Падмурак будучага храма на вуліцы Вакзальнай пачалі заліваць у Горках. Пробашч парафіі ў імя ўсіх Беларускіх Святых, протаіерэй Сяргей Масур здзейсніў чын асвяшчэння новага самаходнага бетонамяшальніка.
12.08.2020 - 11:46
Новы дом у Клімавічах на шэсцьдзясят кватэр вырас літаральна за паўгода. Першымі ключы ад кватэр атрымала дзесяць сем’яў, у якіх выхоўваюць па чацвёра і больш дзяцей.
Непадалёк ад новабудоўлі ўжо новы падмурак. Тут пры падтрымцы дзяржавы з’явіцца яшчэ адна пяціпавярхоўка.