RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 2020

13 Кастрычнік

Турнір на прызы Сяргея Гарлуковіча сабраў у Магілёве юных беларускіх футбалістаў

Турнір па футболе сярод юнакоў 2007 года нараджэння на прызы алімпійскага чэмпіёна Сяргея Гарлуковіча стартаваў у Магілёве, як паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Сувенірную стужку з лагатыпам «раЗАм» выпускае магілёўскае прадпрыемства

Сувенірную чырвона-зялёную стужку з белым лагатыпам «раЗАм» выпускае ААТ «Стужка». Шырыня вырабу – 12 мм, паведамілі на прадпрыемстве.

Як у Клічаве адраджаюць беларускія культурныя традыцыі

Таленты пачынаюць развіваць ужо ў трохгодак.

У Магілёўскай вобласці ў Дзень маці правядуць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне з дапамогай прамых тэлефонных ліній

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама паведамляе аб правядзенні ў межах святкавання Дня маці акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні з дапамогай «прамых ліній», якія адбудуцца 14 кастрычніка з 11.00 да 13.00.

Атрымаць адказы на пытанні можна будзе па тэлефонах:

За апошнія суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 4 пажары

За апошнія суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 4 пажары, 2 з іх скончыліся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Галоўны ветэрынарны ўрач, начальнік Бабруйскай раённай ветэрынарнай станцыі Ірына Гутырчык удастоена ордэна Маці

Ірына Гутырчык разбурае міф, што жанчына павінна выбіраць паміж сям’ёй і кар’ерай

12 Кастрычнік

У Магілёве адкрылі інтэграваную паліклініку ў мікрараёне Казіміраўка

У Магілёве адкрылі інтэграваную паліклініку ў мікрараёне Казіміраўка. Урачыстае пераразанне чырвонай стужкі адбылося сёння з удзелам ганаровых гасцей, прадстаўнікоў выканаўчай улады, медперсаналу, будаўнікоў, жыхароў абласнога цэнтра, перадае карэспандэнт сайта.

«Дзікая ферма» працуе ў Горацкім раёне

У Горацкім раёне паспяхова працуе «Дзікая ферма». Амаль круглы год каровы шатландскай абердзін-ангускай пароды знаходзяцца пад адкрытым небам.

Валанцёры добраўпарадкавалі тэрыторыю храма ў Слаўгарадскім раёне падчас акцыі «Аднаўленне святынь»

На тэрыторыі храма-помніка ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла ў Слаўгарадскім раёне 9 кастрычніка прайшоў абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Скарбы роднай Беларусі».Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

Святлана Нячай аб прышчэпках і прафілактыцы каранавіруса

Сацыяльнае дыстанцыяванне, нашэнне масак і прышчэпкі ад грыпу – эфектыўныя меры супраць рэспіраторных інфекцый. Пра гэта заявіла на «Беларусь 4 “Магілёў”» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.

Робат-экзашкілет навучыць дзяцей з інваліднасцю перамяшчацца

Медыцынскі суперкасцюм «Экзасшкілет» з’явіўся ў Магілёўскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.

За 9 месяцаў 2020 года ў Магілёўскай вобласці на пажарах загінула 67 чалавек

За 9 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 588 пажараў, загінула 67 чалавек. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Выраб транспартных калясак для аэрапортаў асвоілі на магілёўскім заводзе «Строммашына»

Выраб транспартных калясак для аэрапортаў асвоілі на магілёўскім заводзе «Строммашына». Першую партыю адправілі ў Маскву.

Спартсмены Магілёўшчыны ў ліку пераможцаў чэмпіянату Беларусі па боксе

Сталі вядомыя пераможцы чэмпіянату Беларусі па боксе, які завяршыўся ў Маладзечне.

У турніры сярод мужчын перамогі ў сваіх вагавых катэгорыях атрымалі Антон Чарнамаз (57 кг, Магілёўская вобласць), Артур Туніеў (60 кг, Магілёўская вобласць), Аляксандр Радзівонаў (69 кг, Магілёўская вобласць).

9 Кастрычнік

Магілёўская і Мінская мытні прыступаюць да рэалізацыі пілотнага праекта па ажыццяўлеенні аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання

З 12 кастрычніка Магілёўская і Мінская рэгіянальная мытні прыступаюць да рэалізацыі пілотнага праекта па ажыццяўленні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання на рэспубліканскім узроўні.

Каманда Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца на Алімпійскіх днях моладзі Беларусі па настольным тэнісе

У Магілёве завяршыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па настольным тэнісе сярод спартсменаў 2000 года нараджэння і маладзейшых.

У Магілёве гульні ў вялікі тэніс пачалі вучыць з дзіцячага садка

Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 8 горада Магілёва стаў першай установай дашкольнай адукацыі ў рэгіёне, дзе па ініцыятыве Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларуская тэнісная федэрацыя» з’явілася секцыя тэніса.

ДАІ сумесна са спецпадраздзяленнем «Страла» 10–11 кастрычніка ўзмоцніць кантроль на аўтадарогах Магілёўскай вобласці

З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна са спецпадраздзяленнем ДПС «Страла» ўзмоцняць кантроль за дарожным рухам. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

КДК Магілёўкай вобласці праводзіць маніторынг ходу нарыхтоўкі кармоў і сяўбы азімых культур

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца маніторынг ходу нарыхтоўкі кармоў і сяўбы азімых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

Сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёве 10–11 кастрычніка

Сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёве 10–11 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыях Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Магілёва.