RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

18.12.2019 - 11:59

У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ «Ад глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў», асноўнымі задачамі якога з’яўляюцца папулярызацыя парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, уцягванне грамадства ў працэс дасягнення МУР Беларусі, актывізацыя працы журналістаў, накіраванай на арганізацыю шырокага абмеркавання тэмы ўстойлівага развіцця ў сродках масавай інфармацыі.

18.12.2019 - 10:32

Лясгасы Магілёўскай вобласці 21–31 снежня правядуць акцыю «Захавай сімвал свята». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

18.12.2019 - 10:15

Замена драўляных вокнаў на пластыкавыя ў дзіцячых дашкольных установах Магілёва вядзецца па прынцыпе прыярытэтнасці, гэта значыць у першую чаргу мяняюцца аконныя рамы з максімальным зносам у спальных і гульнявых пакоях. Гэта было адзначана ў ходзе абмеркавання названага праекта на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме. Пры гэтым звярталася ўвага, што ва ўсіх дзіцячых садках тэмпературны рэжым унутры памяшканняў вытрымліваецца.

18.12.2019 - 09:39

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца замацаванне на пастаяннай аснове ў якасці непрацоўнага святочнага дня 2 студзеня (без неабходнасці яго адпрацоўкі). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Разам з тым 4 студзеня 2020 года застанецца працоўным днём – прыйдзецца адпрацоўваць за 6 студзеня. А вось 11 студзеня будзе звычайным выхадным днём.

17.12.2019 - 12:09

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці 27 снежня ДАІ правядзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Спыні бяду – патэлефануй 102» па прафілактыцы ДТЗ, якія здзяйсняюцца ў стане ап’янення. Зараз у рэгіёне арганізаваны мэтавы комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваны на папярэджанне п’янства за рулём, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

16.12.2019 - 15:37

17 снежня з 09.00 да 17.00 будуць праводзіцца рамонтныя работы на чыгуначным пераездзе па вуліцы Вішнявецкага, у сувязі з чым рух транспарту праз названы пераезд будзе забаронены. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

На час перакрыцця ад пасёлка Ямніцкі да чыгуначнага пераезда будзе курсіраваць адзін аўтобус. З боку горада рух аўтобусных маршрутаў № № 22, 29, 44 будзе ажыццяўляцца да прыпыначнага пункта «Рамонтны завод».

16.12.2019 - 15:17

Напярэдадні зімовых школьных канікул з 18 па 24 снежня на тэрыторыі рэгіёна пройдзе Тыдзень дзіцячай бяспекі. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

16.12.2019 - 10:38

Каля Br60 тыс. сабраў дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які прайшоў у прамым эфіры Магілёўскага абласнога тэлебачання 13 снежня. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Аксана Аляксандравіч.

16.12.2019 - 10:37

У дзіцячых садках Магілёўскай вобласці расказваюць і паказваюць дзецям, як захаваць прыроду, паменшыць колькасць смецця і даць рэчам другое жыццё. Спецыялісты ўпэўнены: аб простых рэчах трэба гаварыць проста.

Малых вучаць правільна выкідваць смецце. Важна, каб дзеці ўмелі самастойна сартаваць адходы. У навучальных установах маладыя людзі ладзяць модныя паказы дызайнерскіх сумак з прыродных матэрыялаў. Дарэчы, такія сумкі – добрая альтэрнатыва цэлафанавым пакетам.

13.12.2019 - 16:33

Сёлета Дзед Мароз прыбудзе на навагоднія святкаванні ў Магілёў 15 снежня на верталёце. Пра гэта расазала сёння начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава на нарадзе ў гарадской мэрыі.

13.12.2019 - 16:19

Магілёўская СШ № 19 адзначыць 50-годдзе 19 снежня. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.

У 14.30 каля школы адбудзецца закладка капсулы часу «Пасланне нашчадкам у будучыню» і адкрыццё памятнага знака «50 гадоў сярэдняй школе № 19». А ў 15.00 у актавай зале пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею. На мерапрыемства запрошаны ветэраны педагагічнай працы, выпускнікі школы.

13.12.2019 - 11:25

У навагоднюю ноч грамадскі транспарт Магілёва будзе працаваць да 6 гадзін раніцы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Так, 1 студзеня 2019 года з 00.00 плануецца пусціць грамадскі транспарт па наступных маршрутах:

 

Аўтобусы (да 5.00)

№ 4 «Вуліца Цярохіна – Праспект Пушкінскі – Вуліца Першамайская – Мікрараён Казіміраўка» (у колькасці 4 адзінкі);

12.12.2019 - 14:39

Прыватную школу плануюць пабудаваць у Магілёве. Пра гэта карэспандэнту паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Сервалюкс Агра» Аляксандр Абадзінскі. «Сервалюкс Агра» выступае ініцыятарам і заказчыкам праекта будучай школы.

12.12.2019 - 13:38

У Магілёве каля ГЦ «Атрыум» і ў парку Падніколле арганізуюць гандлёвае абслугоўванне навагодніх і калядных мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

15 снежня - 7 студзеня на пляцоўцы перад новым гандлёвым цэнтрам з 10.00 да 19.00 можна будзе набыць нехарчовыя тавары навагодняй тэматыкі, у тым ліку сувеніры, цацкі, штучныя ёлкі, а таксама кулінарныя і кандытарскія вырабы, чай, каву, алкагольныя напоі на разліў.

12.12.2019 - 13:11

З пачатку года аддзелам загса Магілёўскага гарвыканкама зарэгістравана 3406 нованароджаных: 1759 хлопчыкаў і 1647 дзяўчынак.

Не першы год у Магілёве лідзіруючыя пазіцыі займаюць Сафіі і Арцёмы. Каля 90 разоў так называлі дзяўчынак і хлопчыкаў у 2019 годзе. Таксама ў топе Ксеніі (81), Евы (64), Алісы (62) і Дар’і (62). Сярод хлопчыкаў – Міхаілы (73), Цімафеі (73), Максімы (70), Мацвеі (67), Іваны (57), Раманы (47).

12.12.2019 - 12:23

У Магілёўскай вобласці актывізаваліся зламыснікі, якія прадстаўляюцца работнікамі банка і просяць даць банкаўскія даныя, а затым здымаюць грошы з асабістых рахункаў.

У такую пастку за паўтара месяца ў вобласці трапілася каля 100 чалавек. І гэта колькасць можа вырасці, калі не быць уважлівымі.

12.12.2019 - 09:54

У прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4 “Магілёў”»з 14.00 да 20.30 13 снежня адбудзецца дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Яго плануюць падтрымаць многія неабыякавыя людзі.

На «Радыё Магілёў» будуць спецыяльныя ўключэнні ўдзельнікаў і арганізатараў марафону. Песні выканаюць Валерыя Азаранка, Раман Шошын, Віктар і Валерый Мохневы, Уладзімір Дзем’яновіч, Таццяна Лук’яненка, група Carpen Diaz. Свае прывітанні тэлемарафону запісалі Каця IOWA, Наталля Падольская, Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Іскуі Абалян.

12.12.2019 - 09:16

Месцы для інвалідаў на паркоўках на гэтым тыдні – у цэнтры ўвагі супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Інспектары спрабуюць прымусіць недысцыплінаваных аўтамабілістаў выконваць правілы дарожнага руху.

Парковачныя месцы для інвалідаў размешчаны бліжэй да выхадаў з гандлёвых цэнтраў. Гэтым яны і прывабныя для астатніх вадзіцеляў, якія, паркуючыся на іх без прычыны, парушаюць правілы і праяўляюць непавагу да людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

11.12.2019 - 12:34

Да канца года ў Магілёўскай вобласці будуць павышаны тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст аддзела транспарту і камунікацый Магілёўскага аблвыканкама Васіль Калгін.

«Да канца снежня ў Магілёўскай вобласці падаражэе праезд у грамадскім транспарце. У гарадскіх тралейбусах і аўтобусах ён вырасце на 5 капеек і складзе 60 капеек. Тарыф у прыгарадным транспарце стане вышэйшым на 1 капейку за 1 км праезду», – адзначыў ён.

11.12.2019 - 09:32

У Маскве адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі».

Усяго на афіцыйны сайт спаборніцтва паступіла звыш 22 тыс. работ. На першым этапе конкурсу пераможцаў паўфіналу ў намінацыях «Найлепшы плакат» і «Найлепшы відэаролік» выбіралі нацыянальныя конкурсныя камісіі дзяржаў-удзельніц.