05.10.2022 - 10:31
У Магілёве 11 кастрычніка пройдзе кірмаш вакансій для пенсіянераў і людзей перадпенсійнага ўзросту. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Мерапрыемства па пошуку працы адбудзецца ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама па адрасе: вул. Касманаўтаў, 17.
05.10.2022 - 09:47
У Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам» плануюць аднавіць каля 630 га лесу. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах.
04.10.2022 - 16:45
У Магілёве адкрылі мемарыяльную дошку на прахадной ЦЭЦ-2 у памяць аб ганаровым энергетыку СССР, ветэране Вялікай Айчыннай вайны Віктару Панкове.
04.10.2022 - 15:51
На пазачарговай сесіі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў аднагалосна зацверджаны на пасадзе новы старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнеў. Напярэдадні яго кандыдатуру ўзгадніў Прэзідэнт Беларусі.
03.10.2022 - 12:38
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
30.09.2022 - 11:15
Адзін з конкурсаў – «Светлае імя – мама» – пройдзе 14 кастрычніка ў маладзёжным цэнтры культуры і вольнага часу гарадскога пасёлка Краснаполле. На яго запрашаюць удзельніц ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. А трэба будзе канкурсанткам, у якіх ёсць дзеці, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, знаходлівасць, кемлівасць.
30.09.2022 - 10:13
Рэпетыцыйнае тэсціраванне стартуе ў Беларусі ў кастрычніку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне будзе праводзіцца па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання 2023 года. Яно ўключае тры этапы. Першы будзе праходзіць на працягу кастрычніка – снежня 2022 года, другі – студзень – люты 2023 года і трэці – сакавік – красавік наступнага года.
30.09.2022 - 10:08
Масіраваную адпрацоўку дарог у цёмны час сутак правядуць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«З 30 верасня па 2 кастрычніка супрацоўнікі ДАІ вобласці ў цёмны час сутак правядуць масіраваныя адпрацоўкі аўтамабільных дарог і населеных пунктаў, – адзначылі ў ведамстве. – Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню грубых парушэнняў ПДР, якія становяцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з удзелам пешаходаў».
29.09.2022 - 16:37
У сетцы з’явілася фатаграфія позвы аднаго з бабруйчан, якая выдаецца за доказ нібыта мабілізацыі ў Беларусі. Інфармацыю растлумачыў ваенкам Магілёўскай вобласці: інфармацыя аб мабілізацыі – фэйк!
29.09.2022 - 09:55
Сёлета ў лясгасах Магілёўскай вобласці адзначаецца рост попыту на дровы: за 8 месяцаў гэтага года ўжо рэалізавана амаль 137 тыс. куб. м. Пра гэта карэспандэнту расказалі ў Магілёўскім ДВЛГА.
«За 8 месяцаў бягучага года мы рэалізавалі каля 137 тыс. куб. м дроў насельніцтву рэгіёна. У мінулым годзе за такі ж перыяд было рэалізавана каля 102 тыс. куб. м, працягваем рэалізацыю дроў і арганізацыям ЖКГ – на сённяшні дзень рэалізавана больш за 280 тыс. куб. м», – адзначылі спецыялісты.
28.09.2022 - 15:59
Зямельныя праблемы – самыя распаўсюджаныя сярод зваротаў грамадзян. Вырашыць многія спрэчныя пытанні павінны змены Зямельнага кодэкса, які ўступае ў сілу ў 2023 годзе.
28.09.2022 - 13:14
Замест акцыі «Чысты лес» сёлета Мінлясгас правядзе акцыю «Адновім лясы разам». Пра гэта расказалі ў прэс-службе ведамства.
Пройдзе акцыя з 8 па 22 кастрычніка на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, якая найбольш пацярпела сёлета ад ветравалаў. Да 1 верасня ў рэгіёне было распрацавана амаль 3 млн кубаметраў ветравальна-бураломнай драўніны. Зараз тут плануецца стварыць новыя лясы на плошчы не менш за 500 гектараў.
28.09.2022 - 12:24
Падчас святкавання Сусветнага дня турызму ў Магілёве прайшло пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і па справах моладзі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання. Пляцоўкай для сустрэчы стала Зала алімпійскай і спартыўнай славы Магілёўшчыны.
28.09.2022 - 11:11
Сістэму ацяплення ў жыллёвым фондзе Магілёва запусцяць з 29 верасня. Гаворка ідзе ў ліку іншага аб інтэрнатах, гасцініцах і ўстановах адукацыі, не ўказаных у распараджэнні аб уключэнні ацяплення ў сацсферы.
Пры гэтым, падкрэслілі ў гарвыканкаме, калі сярэднясутачная тэмпература вонкавага паветра будзе вышэйшай за +10 градусаў, працу сістэмы ацяплення арганізуюць у рэжыме прапальвання. У выпадку стабільнага павышэння сярэднясутачнай тэмпературы за акном ацяпленне адключаць зусім.
27.09.2022 - 16:20
Каля 200 чалавек (а гэта 16 каманд) сталі ўдзельнікамі штогадовага спартыўнага свята для пажылых людзей «Сцежка здароўя» ў Магілёве. Па традыцыі каманды прадстаўлялі арганізацыі і прадпрыемствы горада.
27.09.2022 - 16:08
Форум прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і двайнога літаратурнага юбілею – 140-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа. У «Biblio-перазагрузцы» прымуць удзел спецыялісты з Мінска, Брэста, Гродна, Магілёва, Полацка, а таксама рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан. Прафесійны форум пройдзе 28–29 верасня на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса ў фармаце off/online.
27.09.2022 - 13:38
Тэматычны агляд да Сусветнага дня турызму, які штогод адзначаецца 27 верасня, падрыхтавала галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці.
Паводле яго даных, турыстычную дзейнасць у рэгіёне ў 2021 годзе ажыццяўлялі 92 арганізацыі, якія супрацоўнічалі з 44 краінамі свету. Паслугамі гэтых арганізацый скарысталася 88,3 тысячы турыстаў і экскурсантаў. У 66 гасцініцах размяшчаліся 138,7 тысячы чалавек, больш за 10 працэнтаў якіх – замежнікі.
27.09.2022 - 10:05
Магілёўскі інстытут МУС 30 верасня правядзе дзень адчыненых дзвярэй. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.
27.09.2022 - 09:49
Штогод 1 кастрычніка ў краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. У Магілёўскай вобласці ў межах абласной дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» актывізуюць працу, накіраваную на падтрымку старэйшага пакалення.
У Магілёўскім абласным камітэце БРСМ з 26 верасня працуе гарачая лінія для пажылых людзей.
26.09.2022 - 15:01
Магілёўскі аблспажыўсаюз першым у сістэме Белкаапсаюза стаў развіваць нарыхтоўку і сартаванне бытавой тэхнікі, былой ва ўжыванні.