RU BY EN 中文
Twitter Instagram

культура Subscribe to RSS - культура

25.12.2018 - 08:03

Каталікі сёння адзначаюць адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў – Раство Хрыстова.

Каляды – гэта час сустрэчы Бога з чалавекам. Гэты ўрачыстае рэлігійнае свята прысвечана нараджэнню Дзевай Марыяй Сына Божага Ісуса Хрыста.

22.12.2018 - 09:06

Тэатры Магілёўскай вобласці адзначаны ўзнагародамі V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Купалаўскім тэатры ў Мінску.

20.12.2018 - 14:30

Хутка ў дзверы дамоў пастукаюцца навагоднія святы, і ўсе дзеці з нецярпеннем будуць чакаць сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай. Аднак не ва ўсіх ёсць магчымасць і час наведаць галоўную рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Таму карэспандэнт сайта вырашыў даведацца, дзе можна знайсці Дзеда Мароза ў навагоднія святы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, калі ён там жыве і што падрыхтаваў для гасцей сёлета.

Магілёў і Магілёўскі раён:

16.10.2018 - 10:27

Тэматычныя кінапаказы да 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі (ВЛКСМ) пройдуць у кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

29 кастрычніка Ленінскаму камсамолу спаўняецца 100 гадоў. З моманту ўтварэння ў 1918 годзе і да самароспуску арганізацыі ў 1991-м школу камсамола прайшло каля 200 млн. савецкіх юнакоў і дзяўчат. Пра камсамольскія пакаленні складзена нямала песень і вершаў, напісаны раманы, зняты кінафільмы.

10.09.2018 - 15:24

У Магілёве 11 кастрычніка пройдзе выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Траццякоўскай галерэі (Масква) «Круг Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі». Пра гэта паведаміла загадчыца філіяла НММ Музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі Святлана Строгіна.

08.02.2018 - 10:29

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у VI Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе 24-28 красавіка ў Магілёве. Важнай яго часткай стане навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальны касцюм як элемент гістарычнай спадчыны ў сучаснай культуры».