14.11.2019 - 09:37
Сёлета Дзед Мароз прыбудзе на навагоднія святкаванні ў Магілёў 15 снежня на верталёце. Пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава.
«Да навагодніх святаў мы падрыхтавалі для магілёўцаў шмат сюрпрызаў. Святочная праграма пачнецца 15 снежня на плошчы Леніна. Тут пройдзе сустрэча Дзеда Мароза, які сёлета прыляціць у Магілёў на верталёце. Пасля гэтага на цэнтральнай плошчы горада запаляць агні на галоўнай ёлцы», – расказала Ірына Жабарава.
14.11.2019 - 09:23
Канцэпцыю навагодняга ўпрыгожвання горада абмеркавалі на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме.
«Звыклыя навагоднія ўпрыгожванні горада плануем разбавіць новымі элементамі. Сярод іх тэматычныя фотазоны, маляўнічыя светлавыя канструкцыі», – заўважыў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Уладзімір Скачак. Так, мяркуецца размясціць фотазоны з сімвалам 2020 года ля Палаца культуры вобласці і Магілёўскага лялечнага тэатра.
05.11.2019 - 10:10
Відэаверсію ўрачыстага адкрыцця Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты Шлягер» гледачы змогуць убачыць на тэлеканале «Беларусь 3» 7 лістапада ў 16.50 і 8 лістапада ў 17.45, а канцэрт «Джаз без межаў» у тэлеэфіры – 10 лістапада ў 14.40.
Выканаўцы, якія прыехалі на свята, адзначаюць цёплы і душэўны прыём у Магілёве. Тут яны не проста выконваюць свае хіты, правераныя часам. У творчай скарбонцы «Залатога шлягера» пакідаюць карціны, напісаныя па матывах фестывалю.
04.11.2019 - 14:36
Народны ансамбль «Альісмаілія» выступіў у Бабруйску. Майстры мастацтваў Арабскай Рэспублікі Егіпет прапанавалі сваю творчасць у Палацы мастацтваў. Канцэрт у горадзе на Бярэзіне стаў часткай Дзён культуры Егіпта, якія прайшлі ў Беларусі з 29 кастрычніка па 2 лістапада.
01.11.2019 - 09:59
VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча пройдзе ў Бабруйску з 1 па 6 лістапада. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
31.10.2019 - 12:57
Прафсаюзы Беларусі далі старт правядзенню маштабнай народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!» у падтрымку маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Магілёўскім Палацы культуры вобласці і было накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да маючай адбыцца выбарчай кампаніі.
30.10.2019 - 13:24
Фальклорная трупа «Ісмаілія» выступіць 1 лістапада ў Бабруйску. Майстры мастацтваў Арабскай Рэспублікі Егіпет прадставяць сваю творчасць у Палацы мастацтваў. Мерапрыемства пачнецца ў 18.00. Уваход бясплатны, пры гэтым у зале колькасць месцаў абмежавана – усяго 880.
25.10.2019 - 16:37
Урачыстае адкрыццё XXII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2019» адбылося сёння ў Магілёве. У гэтым годзе на форуме пакажуць 353 фільмы з 49 краін свету. Упершыню будуць прадстаўлены працы з Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Інданезіі.
25.10.2019 - 15:50
Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІ Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці 6 верасня 2020 года, створаны пастановай Савета Міністраў ад 24 кастрычніка 2019 года № 718, паведамляецца на сайце ўрада.
Кіраўніком аргкамітэта прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
24.10.2019 - 12:19
Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна перададзены ў дар «Анталогія сучаснай казахскай прозы» і «Анталогія сучаснай казахскай паэзіі». У кнігах, атрыманых ад Выдавецкага Дома МДУ імя М. В. Ламаносава і Нацыянальнага бюро перакладаў Рэспублікі Казахстан, сабрана 400 выбраных твораў 60 сучасных казахскіх пісьменнікаў і паэтаў, якія будуць выкарыстоўвацца для знаёмства жыхароў нашага рэгіёна з літаратурай, гісторыяй, культурай і традыцыямі Казахстана.
24.10.2019 - 12:17
Бібліятэкі Магілёва запрашаюць 1-6 лістапада юных жыхароў горада на Bookids FEST, або дзіцячы кніжны фестываль «Шостая цывілізацыя», які ўжо не першы год праходзіць у абласным цэнтры.
Як адзначылі ў КК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва», слоган фестывалю застаецца нязменным – «Будзь у трэндзе – чытай!».
22.10.2019 - 16:24
Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019» пачнецца ў Магілёве 31 кастрычніка. Зараз у горадзе ідуць рэпетыцыі канцэртных праграм форуму.
Так, аркестр народных інструментаў імя Л. Л. Іванова ў зале Магілёўскага філіяла УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» рыхтуецца акампанаваць вядомаму французскаму выканаўцу Рышару Гальяна. Такі сімбіёз джаза і народных інструментаў прагучыць упершыню не толькі ў Магілёве, але і Беларусі.
19.10.2019 - 08:13
Да 100-годдзя з дня заснавання ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў урачыста адкрылі музейны куток. Тут таксама прэзентавалі кнігу пра гісторыю навучальнай установы «Волшебных звуков вековое торжество». Урачыстае мерапрыемства ў гонар юбілейнай даты адбылося ў Палацы культуры вобласці. У святочнай абстаноўцы ўшаноўвалі работнікаў і ветэранаў установы адукацыі. Са сцэны гучалі віншаванні, а навучэнцы і знакамітыя выпускнікі выступілі з канцэртнымі нумарамі.
18.10.2019 - 11:31
XXII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2019» пройдзе ў Магілёве 24–27 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
14.10.2019 - 10:45
Выстава беларускага фотамайстра Уладзіміра Шарнікава «Мая Беларусь» адкрыецца 16 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Прадстаўлены праект – вынік шматгадовых вандровак аўтара па беларускіх вёсках. Іх жыццё і натуральнае хараство Уладзімір Шарнікаў па-майстэрску адлюстроўвае ў сваіх працах.
08.10.2019 - 13:17
IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» прайшоў у Брэсце 4-6 кастрычніка і аб’яднаў больш за 120 удзельнікаў – музеяў рознага профілю, галерэяў, турыстычных і дызайнерскіх фірм, вытворцаў музейнага, выставачнага і электроннага абсталявання. З 25 музеяў Магілёўскай вобласці ў мерапрыемстве прымала ўдзел 18 музейных устаноў, паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
08.10.2019 - 11:32
Дні духоўнай культуры Расіі і Беларусі пройдуць у Магілёве 12-13 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
03.10.2019 - 13:12
У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі альбом пад назвай «Зноў заквітнела вясна», прысвечаны творчаму шляху знакамітага мастака Магілёўшчыны. Яго выпусціла выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» за сродкі Саюзнай дзяржавы.
03.10.2019 - 12:42
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019». А тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў мінулых гадоў.
6 кастрычніка ў 16:45 «“Беларусь 4” Магілёў»пакажа тэлеверсію гала-канцэрта фестывалю «Залаты шлягер-1998». Свае найлепшыя песні выконваюць Юрый Багацікаў,Ігар Лучанок, Муслім Магамаеў, Нані Брэгвадзэ, Мікалай Слічэнка, Эдзіта П’еха і іншыя.
02.10.2019 - 09:22
Дзіцячая тэатральная студыя неўзабаве з’явіцца ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Пра гэта расказаў дырэктар тэатра Уладзімір Андрэенка.
Адкрыццё адбудзецца ў канцы кастрычніка. Юныя магілёўцы будуць спасцігаць асновы лялечнага тэатральнага мастацтва. Дзеці зоймуцца харэаграфіяй, сцэнічным маўленнем, вырабам лялек і дэкарацый.