25.10.2019 - 15:50
Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІ Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці 6 верасня 2020 года, створаны пастановай Савета Міністраў ад 24 кастрычніка 2019 года № 718, паведамляецца на сайце ўрада.
Кіраўніком аргкамітэта прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
24.10.2019 - 12:19
Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна перададзены ў дар «Анталогія сучаснай казахскай прозы» і «Анталогія сучаснай казахскай паэзіі». У кнігах, атрыманых ад Выдавецкага Дома МДУ імя М. В. Ламаносава і Нацыянальнага бюро перакладаў Рэспублікі Казахстан, сабрана 400 выбраных твораў 60 сучасных казахскіх пісьменнікаў і паэтаў, якія будуць выкарыстоўвацца для знаёмства жыхароў нашага рэгіёна з літаратурай, гісторыяй, культурай і традыцыямі Казахстана.
24.10.2019 - 12:17
Бібліятэкі Магілёва запрашаюць 1-6 лістапада юных жыхароў горада на Bookids FEST, або дзіцячы кніжны фестываль «Шостая цывілізацыя», які ўжо не першы год праходзіць у абласным цэнтры.
Як адзначылі ў КК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва», слоган фестывалю застаецца нязменным – «Будзь у трэндзе – чытай!».
22.10.2019 - 16:24
Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019» пачнецца ў Магілёве 31 кастрычніка. Зараз у горадзе ідуць рэпетыцыі канцэртных праграм форуму.
Так, аркестр народных інструментаў імя Л. Л. Іванова ў зале Магілёўскага філіяла УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» рыхтуецца акампанаваць вядомаму французскаму выканаўцу Рышару Гальяна. Такі сімбіёз джаза і народных інструментаў прагучыць упершыню не толькі ў Магілёве, але і Беларусі.
19.10.2019 - 08:13
Да 100-годдзя з дня заснавання ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў урачыста адкрылі музейны куток. Тут таксама прэзентавалі кнігу пра гісторыю навучальнай установы «Волшебных звуков вековое торжество». Урачыстае мерапрыемства ў гонар юбілейнай даты адбылося ў Палацы культуры вобласці. У святочнай абстаноўцы ўшаноўвалі работнікаў і ветэранаў установы адукацыі. Са сцэны гучалі віншаванні, а навучэнцы і знакамітыя выпускнікі выступілі з канцэртнымі нумарамі.
18.10.2019 - 11:31
XXII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2019» пройдзе ў Магілёве 24–27 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
14.10.2019 - 10:45
Выстава беларускага фотамайстра Уладзіміра Шарнікава «Мая Беларусь» адкрыецца 16 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Прадстаўлены праект – вынік шматгадовых вандровак аўтара па беларускіх вёсках. Іх жыццё і натуральнае хараство Уладзімір Шарнікаў па-майстэрску адлюстроўвае ў сваіх працах.
08.10.2019 - 13:17
IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» прайшоў у Брэсце 4-6 кастрычніка і аб’яднаў больш за 120 удзельнікаў – музеяў рознага профілю, галерэяў, турыстычных і дызайнерскіх фірм, вытворцаў музейнага, выставачнага і электроннага абсталявання. З 25 музеяў Магілёўскай вобласці ў мерапрыемстве прымала ўдзел 18 музейных устаноў, паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
08.10.2019 - 11:32
Дні духоўнай культуры Расіі і Беларусі пройдуць у Магілёве 12-13 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
03.10.2019 - 13:12
У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі альбом пад назвай «Зноў заквітнела вясна», прысвечаны творчаму шляху знакамітага мастака Магілёўшчыны. Яго выпусціла выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» за сродкі Саюзнай дзяржавы.
03.10.2019 - 12:42
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019». А тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў мінулых гадоў.
6 кастрычніка ў 16:45 «“Беларусь 4” Магілёў»пакажа тэлеверсію гала-канцэрта фестывалю «Залаты шлягер-1998». Свае найлепшыя песні выконваюць Юрый Багацікаў,Ігар Лучанок, Муслім Магамаеў, Нані Брэгвадзэ, Мікалай Слічэнка, Эдзіта П’еха і іншыя.
02.10.2019 - 09:22
Дзіцячая тэатральная студыя неўзабаве з’явіцца ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Пра гэта расказаў дырэктар тэатра Уладзімір Андрэенка.
Адкрыццё адбудзецца ў канцы кастрычніка. Юныя магілёўцы будуць спасцігаць асновы лялечнага тэатральнага мастацтва. Дзеці зоймуцца харэаграфіяй, сцэнічным маўленнем, вырабам лялек і дэкарацый.
02.10.2019 - 09:22
Дзіцячая тэатральная студыя неўзабаве з’явіцца ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Пра гэта расказаў дырэктар тэатра Уладзімір Андрэенка.
Адкрыццё адбудзецца ў канцы кастрычніка. Юныя магілёўцы будуць спасцігаць асновы лялечнага тэатральнага мастацтва. Дзеці зоймуцца харэаграфіяй, сцэнічным маўленнем, вырабам лялек і дэкарацый.
01.10.2019 - 16:30
Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі збярэ пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які адбудзецца ў Магілёве 3-4 кастрычніка. Мерапрыемства пройдзе пад знакам дзвюх знамянальных дат – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. А лейтматыў гэтай сустрэчы – словы пісьменніка за мір.
Асноўнае пасяджэнне прыме ў першы дзень Палац культуры вобласці. У фае гасцей сустрэнуць тэматычныя выставы.
26.09.2019 - 09:10
Завяршаецца XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Мастакі-рэалісты ўвекавечваюць на палотнах прыроду Бялыніцкага раёна.
Горад Бялынічы прыняў эстафету на правядзенне ў наступным годзе Дня пісьменства. Таму арганізатары пленэру запрасілі сусветна вядомых жывапісцаў адлюстраваць на палотнах пейзажы Бялыніцкай зямлі, радзімы вядомага мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.
20.09.2019 - 10:14
Свята для пажылых людзей пройдзе ў парку Падніколля Магілёва 26 верасня з 14.00 да 17.00. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Мерапрыемства пад назвай «Дзень дабра і павагі» прымеркавана да Міжнароднага дня пажылых людзей. У яго праграме – канцэртная праграма, якая будзе прадстаўлена адразу на некалькіх пляцоўках. Яшчэ адна пазнаёміць удзельнікаў свята з кніжнымі навінкамі. Пляцоўка фінансавай граматнасці дапаможа людзям пенсійнага ўзросту асвоіць методыку аплаты камунальных паслуг праз сучасныя гаджэты.
17.09.2019 - 12:56
Дзень культуры Японіі адзначаць у Магілёве 18 верасня. Мерапрыемства ў межах 7-га фестывалю «Японская восень у Беларусі-2019» пройдзе на базе Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
17.09.2019 - 09:06
У Бабруйску 21 верасня пройдзе сямейны парад-конкурс на арыгінальна аформленую дзіцячую каляску або веласіпед, паведамілі ў гарвыканкаме. Мерапрыемства прымяркуюць да свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
Шэсце пачнецца ў 12.30 ад Палаца мастацтваў і завершыцца ў Маладзёжным парку, дзе адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў спаборніцтва і святочная праграма для сем’яў.
16.09.2019 - 13:49
Каманда работнікаў сістэмы культуры Магілёўскай вобласці заняла 3 месца ў рэспубліканскай профільнай спартакіядзе.
10.09.2019 - 10:29
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве ў чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер», а тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў фестывалю мінулых гадоў.