RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

11.03.2020 - 11:38

Чатыры лясгасы Магілёўскай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі бярозавага соку. Працы пачалі амаль на тры тыдні раней, чым звычайна, як расазаў намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах.

11.03.2020 - 10:11

Выстава «Музей праса» адкрыецца сёння ў Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут будзе прадстаўлена больш за 170 эксклюзіўных прасаў з Еўропы, Азіі, Амерыкі ад часоў сярэднявечча і да нашых дзён.

10.03.2020 - 10:06

Мяккі падыход да вывучэння беларускай мовы і гісторыі роднага краю знайшлі ў Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут стартаваў праект для дзяцей «Казкі на падушках».

На яго стварэнне музейныя супрацоўнікі не выдаткавалі ні капейкі. Аказалася, што ў музейных фондах ёсць усё неабходнае, каб народная беларуская казка ператварылася ў інтэрактыўную гульню, дзе казку можна не толькі слухаць, але і пакратаць рукамі.

10.03.2020 - 10:05

Першы салон прыгажосці ў Клічаве – важны інвестпраект для раённага цэнтра. Сёння суб’екты прадпрымальніцтва ў Клічаўскім раёне – а іх больш за тры сотні – забяспечваюць без малога чвэрць паступленняў у мясцовы бюджэт.

05.03.2020 - 13:25

На палігоне Асіповіцкі адпрацоўваюць стральбу падраздзяленні 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады, паведамілі ў Мінабароны.

«На працягу двух дзён вайскоўцы гарматнага самаходнага артылерыйскага дывізіёна адпрацоўваюць падрыхтоўку і вядзенне баявых дзеянняў у абарончым баі. На этапе баявой стральбы гвардзейцы вялі агонь з самаходных артылерыйскіх установак “Гіяцынт”», – праінфармавалі ў абаронным ведамстве.

Артылерысты паразілі калоны тэхнікі і нерухомыя цэлі, вялі загараджальны агонь.

04.03.2020 - 11:04

У Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылі залу «Археалогія і прырода». Праект быў рэалізаваны дзякуючы сумеснай працы калектыву ўстановы культуры, выканаўчай улады і жыхароў рэгіёна.

04.03.2020 - 10:40

У кіраўскім раённым Доме культуры 6 сакавіка ў 14.00 адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 85-годдзя ўтварэння раёна і падвядзення вынікаў работы галін народнай гаспадаркі за 2019 год. Тут таксама арганізуюць выставу творчых работ устаноў сацыяльнай сферы, дэгустацыю прадукцыі, вырабленай арганізацыямі раёна і Магілёўскай вобласці.

На плошчы імя Кірава будуць працаваць сельскагаспадарчыя падворкі з культурным суправаджэннем.

02.03.2020 - 13:34

«Больш за 1 млн дрэў высадзілі за год у Краснапольскім раёне на пацярпелых ад жука-караеда тэрыторыях», –паведаміла кіраўнік беларускага экалагічнага руху Анастасія Ждановіч.

«Аднаўленне пацярпелых ад жука-караеда тэрыторый спрыяе скарачэнню эмісій парніковых газаў і аднаўленню экасістэм, вяртанню высечак у гаспадарчы абарот з устойлівым экалагічным складнікам. Гэта станоўча адбіваецца на паляпшэнні здароўя мясцовых жыхароў і зніжае экалагічныя пагрозы ў рэгіёне», – сказала Анастасія Ждановіч.

28.02.2020 - 15:49

Вытворчасць фарэлі і іншых каштоўных відаў рыб плануюць развіваць у Беларусі. Мінсельгасхарч распрацаваў комплекс мер па развіцці рыбнай галіны, праінфармавала намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Мінсельгасхарча Вольга Барэйша.

У прыватнасці, упор у найбліжэйшыя гады будзе зроблены на вытворчасць фарэлі. У паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці плануецца пабудаваць тры адпаведныя комплексы магутнасцю тысяча тон на год кожны да 2025 года.

27.02.2020 - 16:01

Рэканструкцыя цэнтральнай плошчы горада запланавана на бягучы год. Зараз вядзецца распрацоўка архітэктурнага рашэння і першыя вынікі ўжо існуюць у выглядзе 3D-мадэлі.

27.02.2020 - 10:51

Выязныя прыёмы дазваляюць кантраляваць, як выконваюцца рашэнні Прэзідэнта і ўрада на месцах. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас выязнога прыёму грамадзян у Круглым.

21.02.2020 - 09:39

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Фельдман жыве ў вёсцы Акцябрск Клічаўскага раёна. На днях яго наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Шутава. І дапамагла вырашыць некалькі жыццёвых праблем.

На пачатак вайны Міхаілу Фельдману было 17 гадоў. Малады хлопец з Клічава пешшу адправіўся на размеркавальны пункт у Оршу. Калі накіравалі ў дзеючую армію – служыў сувязным у Пскоўскай вобласці і ў Прыбалтыцы.

18.02.2020 - 12:29

Двайная гібель –такія трагічныя вынікі 15 лютага. Званок у службу МНС паступіў у 9.34 раніцы – адкрытым полымем гарэў жылы дом па вул. Камарова ў Кіраўску, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

17.02.2020 - 09:28

Буйны будаўнічы праект плануюць завяршыць у Магілёве гэтай восенню. Рэканструкцыя на аўтадарозе ад Магілёва ў чавускім кірунку займае 5,5 кіламетраў.

13 тыс. машын за суткі праязджае па трасе Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы. Дарога, у народзе названая чавускай, даўно мела патрэбу ў рамонце:была занадта вузкай для сучаснага патоку машын. І вось надышоў яе час. На гэтым участку будуць 4 паласы руху і 2 падземныя пераходы.

13.02.2020 - 09:57

Каб пазнаёміць дзяцей з нацыянальнымі традыцыямі, у яслях-садзе аграгарадка Раманавічы Магілёўскага раёна зладзілі «Беларускія вячоркі».

Пра традыцыі беларускіх вячорак расказвалі педагогі і самі малыя з дапамогай народных песень, танцаў, прыказак і прымавак. Так калектыў выхавальнікаў імкнецца прывіць дзецям любоў да беларускай культуры.

11.02.2020 - 09:19

У Магілёўскай вобласці на ўсю моц рамантуюць тэхніку, закупляюць насенне і ўгнаенні – рыхтуюцца сустрэць пасяўную кампанію ў поўным узбраенні. А ў ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна з самалётаў перасаджваюцца на «баксёры» і задумваюцца аб кавуновых плантацыях. Галоўнае–рэнтабельнасць.

10.02.2020 - 15:59

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч 13 лютага з 13.00 будзе праводзіць выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Быхаве.

Месца правядзення прыёму: вул. Леніна, д. 31, адміністрацыйны будынак Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта, канферэнц-зала.

10.02.2020 - 11:07

Мсціслаўскі жыхар Сяргей Кудзікаў некалі змяніў інфарматыку на кавальскую справу і не шкадуе. Натхніў яго першы «Рыцарскі фэст» і знаёмства з клубамі рэканструкцыі.

Цяпер Сяргей – сам стваральнік «Мсціслаўскай харугвы». Ён вучыць дзяцей у мясцовым Доме рамёстваў і тлумачыць ім, што і ў эпоху смартфонаў высока цэняцца рэчы, зробленыя сваімі рукамі і з душой.

06.02.2020 - 10:34

Начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Валер’евіч Іваноў 12 лютага з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне Магілёўскай мытні (8 0222) 29 90 12 і нумарах Крычаўскага райвыканкама (802241) 26 611, 26 638.

03.02.2020 - 12:49

Да 2030 года Крычаў будзе развівацца па новым генплане. У раённым цэнтры з’явяцца два новыя мікрараёны і зона адпачынку ўздоўж заходняга берага ракі Сож.

Стартавала грамадскае абмеркаванне дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы горадабудаўнічага праекта агульнага планавання «Генеральны план Крычава», паведамілі ў Крычаўскім райвыканкаме. Абмеркаванне будзе доўжыцца да 24 лютага. З электроннай версіяй дакумента можна азнаёміцца на сайце райвыканкама.