16.05.2025 - 11:44
Юныя спартсмены з усіх рэгіёнаў Беларусі сабраліся ў Магілёве. У абласным цэнтры праходзіць рэспубліканская спартакіяда па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму. У праграме спаборніцтваў - як асабістыя, так і камандныя спаборніцтвы. Арганізатары абяцаюць барацьбу, поўную эмоцый і адрэналіну. Найлепшая каманда атрымаюць унікальную магчымасць прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.
13.05.2025 - 10:34
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і FONBET падпісалі новае пагадненне, у рамках якога букмекерская кампанія стане афіцыйным партнёрам забегу «Першых» у Брэсце, Мінскага паўмарафона і Магілёўскага марафона.
Галоўнай асаблівасцю спартыўных мерапрыемстваў стане дабрачынная ініцыятыва кампаніі FONBET - праграмы «ДаброFON», накіраванай на папулярызацыю масавага спорту, здаровага ладу жыцця, а таксама на падтрымку і павышэнне даступнасці спорту. Кожны зарэгістраваны на забег аўтаматычна становіцца ўдзельнікам добрай акцыі.
12.05.2025 - 09:43
У Магілёве вызначыліся ўсе пераможцы і прызёры чэмпіянату Беларусі па спартыўнай гімнастыцы 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
06.05.2025 - 10:19
У сераду, 7 мая, па набярэжнай ракі Дубравенкі ў Магілёве пабягуць тысячы аматараў здаровага ладу жыцця. Тут чарговы раз адбудзецца вялікае свята бегу, на якім кожны знойдзе сабе дыстанцыю па сілах.
05.05.2025 - 09:59
Футбалісткі сталічнага «Дынама-БДУФК» перапынілі пераможную серыю ў матчах жаночага чэмпіянату Беларусі.
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі», прысвечанае 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім райвыканкаме.
У гонках прымуць удзел больш за 100 чалавек з усіх буйных гарадоў Беларусі.
18.04.2025 - 09:19
Беларуска Сюзанна Валадзько заваявала два медалі на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы 2025 года, які праходзіць у сталіцы Малдовы Кішынёве.
16.04.2025 - 09:26
На мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па баскетболе завяршыліся матчы рэгулярнага сезона.
Лідэры першынства баскетбалісты «Гродна-93» упэўнена перайгралі на выездзе дзеючага чэмпіёна краіны БК «МІНСК» - 77:68. У Магілёве мясцовы «Барысфен» пасля трох фіяска запар перамог сталічны «Імпульс-БДУІР» з лікам 80:57. Выніковае становішча: «Гродна-93» - 57 ачкоў, «Барысфен» - 52, «МІНСК» - 51, «Рубон» (Віцебск) - 48, «Імпульс-БДУІР» - 32 ачкі.
14.04.2025 - 10:09
У сталіцы Славакіі Браціславе завяршыўся чэмпіянат Еўропы па барацьбе 2025 года, на якім беларускія спартсмены выйгралі сем медалёў.
11.04.2025 - 12:34
Беларуска Аліна Шаўчук выйграла залаты медаль чэмпіянату Еўропы па барацьбе 2025 года, які праходзіць у сталіцы Славакіі Браціславе.
10.04.2025 - 11:42
Беларуская спартсменка Аліна Шаўчук стала фіналісткай чэмпіянату Еўропы па барацьбе 2025 года, які праходзіць у Славакіі.
28.03.2025 - 15:48
Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па дзюдо на прызы апякунскай рады грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя дзюдо» пройдзе ў Магілёве з 2 па 5 красавіка.
Спаборніцтвы пройдуць у спартыўным комплексе «Алімпіец». Спаборнічаць спартсмены будуць у індывідуальнай праграме і сярод змешаных каманд.
27.03.2025 - 09:49
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» ўдала стартавалі ў раўндзе плей-ін Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.
26.03.2025 - 10:56
Урачыстая цырымонія адкрыцця юбілейнага XX Турніру па спартыўнай акрабатыцы «Кіндэр-сюрпрыз» 25 сакавіка адбылася ў Магілёве. Сёлета ў спаборніцтвах бяруць удзел больш за сто юных спартсменаў з усёй Беларусі ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Сваё майстэрства яны прадэманструюць у пяці акрабатычных відах: мужчынскія, жаночыя і змешаныя пары, жаночыя тройкі і мужчынскія чацвёркі.
19.03.2025 - 09:49
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» не здолелі атрымаць датэрміновую перамогу ў «Сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі Маладзёжнай хакейнай лігі.
17.03.2025 - 09:38
Баскетбалісты «Барысфена» пасля двух паражэнняў запар атрымалі перамогу ў гульнях чэмпіянату Беларусі.
Учора, 16 сакавіка, на паркеце магілёўскага спарткомплексу «Алімпіец» гаспадары перайгралі дзейных чэмпіёнаў краіны баскетбалістаў «МІНСКА» з лікам 84:71.
Становішча ў лідзіруючай групе зараз такое: «Гродна-93» - 45 ачкоў (26 матчаў), «Барысфен» - 45 (27), «МІНСК» - 42 (26).
17.03.2025 - 09:09
У пятніцу, 14 сакавіка, падапечныя Андрэя Міхалёва на сваім лёдзе разбілі «Амурскіх Тыграў» з Хабараўска. Ужо ў стартавай трэці бабруйчане адарваліся ад саперніка на тры галы, у другім перыядзе давялі адрыў да пяці шайб, а ў заключнай 20-хвілінцы паразілі чужыя вароты яшчэ чатыры разы. Фінальны лік — 9:0 на карысць «Дынама-Шынніка», пяць балаў за гаспадароў набраў Аляксандр Яцэнка (2+3).
14.03.2025 - 16:34
У Віцебску завяршыўся Кубак Беларусі па скачках на батуце, паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
14.03.2025 - 14:12
Каля 300 юных лёгкаатлетаў збяруцца ў Магілёве 15 сакавіка падчас трэцяга этапа спаборніцтваў «300 талентаў для Каралевы». Пра гэта расказаў старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы па Магілёўскай вобласці Дзмітрый Сівоў.
Спаборніцтвы пройдуць у лёгкаатлетычным манежы спартыўнага комплексу «Алімпіец» у Магілёве. Трэці этап стане фінальным выпрабаваннем для юных лёгкаатлетаў Магілёўскай вобласці.
13.03.2025 - 15:07
Беларуская біятланістка Дынара Смольская атрымала перамогу на першым этапе чэмпіянату Расіі, які праходзіць у Цюмені.