RU BY EN 中文
Twitter Instagram

здароўе Subscribe to RSS - здароўе

24.02.2020 - 12:15

У Магілёўскай вобласці з 20 лютага па 2 сакавіка праходзіць рэгіянальная міжведамасная прафілактычная акцыя «Разам супраць наркотыкаў». Пра гэта распавёў галоўны ўрач УАЗ «Магілёўскі абласны наркалагічны дыспансер», галоўны пазаштатны нарколаг галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Фаставец.

12.02.2020 - 12:13

За 2019 год у Магілёўскай вобласці выяўлены 203 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі (2018-ы –210). Паказчык захворвання складае 19,3 на 100 тыс. насельніцтва і застаецца на ўзроўні мінулага года, паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

За перыяд статыстычнага ўліку, які вядзецца з 1987 года, у рэгіёне зарэгістравана 1955 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Зараз у вобласці пражывае 1579 чалавек з такім статусам. Паказчык распаўсюджанасці складае 150 на 100 тыс.насельніцтва.

03.02.2020 - 17:54

Медустановы Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе будуць працаваць над удасканаленнем лагістыкі аказання дапамогі жыхарам рэгіёна, нарошчваннем экспарту паслуг і пазабюджэтнай дзейнасці, выбудоўваннем электроннай аховы здароўя. Акрамя таго, працягнецца праца па падрыхтоўцы кадраў і замацавання іх на рабочых месцах, аснашчэнні дыягнастычным абсталяваннем, аптымізацыі бюджэтных расходаў. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскай вобласці яго начальнік Аляксандр Старавойтаў.

03.02.2020 - 13:54

Аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі для нованароджаных магілёўскай радзільні, дзякуючы падтрымцы Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, значна папоўніла медыцынскі арсенал.

30.01.2020 - 10:47

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праводзіць у працоўныя дні «гарачую лінію» па пытаннях прафілактыкі інфекцыі, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV. Пра гэта паведамляецца на сайце службы.

Задаць пытанні насельніцтва можа па тэлефоне + 375 (29) 156-85-65, званкі прымаюцца з панядзелка па пятніцу з 8.30 да 13.00 і з 13.30 да 18.00.

29.01.2020 - 16:22

Сучасны ультрагукавы апарат пачаў працаваць у Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Абсталяванне дазволіць удасканаліць дыягнастычны працэс ва ўстанове аховы здароўя.

28.01.2020 - 12:31

Унікальныя для Беларусі аперацыі на пазваночніку праводзяць віцебскія хірургі. Алгарытмы лячэння медыкі распрацавалі сумесна з калегамі з медуніверсітэта. Упершыню ў краіне віцябляне сталі выкарыстоўваць у пасляаперацыйны перыяд дадатковую стабілізацыйную сістэму, якая фіксуе пазваночнік і скарачае на трэць тэрміны рэабілітацыі.

28.01.2020 - 09:33

Турыст, які прыехаў у складзе групы з Кітая ў Бабруйск, захварэў на грып групы А, не маючы ад яго прышчэпкі. Дыягназ пацвердзілі мінскія спецыялісты, аспрэчыўшы чуткі аб выпадку каранавіруса.

Каля 40% жыхароў Магілёўскай вобласці своечасова зрабілі прышчэпкі ад грыпу. У аптэках створаны сезонны запас прэпаратаў. У медыцынскіх установах выпрацаваны пакрокавы алгарытм адносна кожнага інфекцыйнага захворвання, у тым ліку і каранавіруса. Сёння дыягнаставаць яго ў Беларусі можна ў першыя суткі.

22.01.2020 - 09:45

Падведзены вынікі конкурсу «СуперДоктар–2019». Акрамя абсалютнага пераможцы, арганізатары спаборніцтвы вызначылі лідараў у кожным рэгіёне краіны. У Магілёўскай вобласці найбольшую колькасць водгукаў удзячных пацыентаў–81–набрала педыятр Кацярына Маргунова з Клічава.

21.01.2020 - 19:46

У Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры да 2022 года плануюць пабудаваць новы радыялагічны корпус. Ён стане трэцім па ліку ва ўстанове аховы здароўя і дазволіць павялічыць колькасць ложка-месцаў да 420. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач анкадыспансера Антон Лысаў, які прымаў удзел у абласным медыцынскім савеце, што прайшоў сёння ў горадзе на Дняпры.

21.01.2020 - 17:13

Інтэграваная паліклініка ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва будзе абслугоўваць дзяцей і дарослых. Тут таксама размесціцца падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта расказала галоўны ўрач Магілёўскай паліклінікі № 3 Святлана Шупікава.

17.01.2020 - 09:30

У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць выпадкаў з’яўлення ў кватэрах і прыватных дамах пасцельных клапоў. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

10.01.2020 - 10:28

Больш за 30 машын хуткай медыцынскай дапамогі было закуплена для раённых бальніц Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе. Усе яны ўжо перададзеныя бальніцам рэгіёна. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

04.01.2020 - 10:15

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла графік работы арганізацый аховы здароўя ў студзені 2020 года.

Так, 4 студзеня ў бальніцах, паліклініках, аптэках і іншых арганізацыях аховы здароўя звычайны працоўны дзень.

У панядзелак, 6 студзеня, яны будуць адкрыты па графіку суботы.

У аўторак, 7 студзеня, медыкі працуюць па графіку святочнага дня.

30.12.2019 - 11:18

У рэжыме павышанай гатоўнасці працуе служба хуткай медыцынскай дапамогі Магілёва ў навагоднія і калядныя святы. Пра гэта паведаміў загадчык падстанцыяй № 4 Магілёўскай гарадской станцыі ХМП Андрэй Зарачэнцаў.

Кругласутачна дзейнічае 35 брыгад хуткай дапамогі, у тым ліку адзін рэанімабіль і сем брыгад інтэнсіўнай тэрапіі. Плануюць стварыць яшчэ пяць рэзервовых брыгад, калі будзе масавае паступленне выклікаў.

26.12.2019 - 09:26

Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне медыцынскай дапамогі. Адпаведная пастанова ведамства №115 ад 9 снежня бягучага года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

11.12.2019 - 09:24

Рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у 2020 годзе. Грошы на працы выдзелены з абласнога і гарадскога бюджэтаў.

Ужо скончыўся рамонт каркаса будынка. Замянілі на новыя дах, камунікацыі, вокны, усталявалі ліфты. Мантуецца ацяпляльная сістэма, вядзецца падрыхтоўка да тынкавых прац.

У апошні раз дзіцячая бальніца ў Бабруйску абнаўлялася ў 1980-х. Планы па рэканструкцыі разлічаны на 2 гады, але будаўнікі абяцаюць справіцца раней.

03.12.2019 - 14:57

Здраўніцы Магілёўскай вобласці працягваюць нарошчваць тэмпы рэалізацыі пуцёвак і экспарт паслуг, аб гэтым сведчаць вынікі работы за дзевяць месяцаў бягучага года.

28.11.2019 - 09:56

У Магілёўскай паліклініцы № 6 для дыягностыкі выкарыстоўваюць новы імунахемілюмінесцэнтны аналізатар. Цяпер даступны магілёўцам яшчэ большы спектр даследаванняў крыві. Прычым вынікі можна атрымаць у дзень здачы аналізаў, у тым ліку на электронную пошту і мабільны тэлефон.

Прыбор дазваляе даследаваць шырокую лінейку палавых гармонаў, поўную панэль паказчыкаў шчытападобнай залозы, вітаміны, маркеры касцявога абмену і крыватвору, онкамаркеры.

25.11.2019 - 10:29

Парагрып, адэнавірусная і каранавірусная інфекцыі ўжо актыўныя. Але захворванне імі пакуль на неэпідэмічным узроўні, адзначаюць медыкі. Спецыялісты не выключаюць, што на грып людзі ўжо хварэюць.