Архіў навін

Жыхар Горак Алег Нікалаеў цікавіцца, ці можна атрымаць толькі біяметрычны пашпарт, не атрымліваючы ID-карту
Будаўніцтва свінагадоўчага рэпрадуктара на 3,6 тыс. галоў свінаматак пачата на Клімавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў. Пра гэта паведамляецца на сайце раённай газеты.
Пашыраны семінар ідэалагічнага актыву раёна з запрашэннем прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў прайшоў у актавай зале ДУА «Горацкая дзіцячая школа мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства». На ім абмяркоўвалі актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці на сучасным этапе. «Выклікі сучаснасці» і пытанні вакцынацыі супраць COVID-19 сталі асноўнымі тэмамі мерапрыемства.
Новае стаматалагічнае абсталяванне з’явілася ў Глускай цэнтральнай раённай бальніцы. Яго набылі за сродкі, заробленыя мясцовымі жыхарамі на вясновым суботніку. Накіраваць грошы для закупкі медыцынскага абсталявання ў медустанову было прадугледжана рашэннем Глускага райвыканкама. Як паведаміла галоўны ўрач раённай бальніцы Ірына Пятрова, новая стаматалагічная ўстаноўка каштуе больш за Br13 тыс. На суботніку было зароблена больш за Br9 тыс, астатнія грошы былі ўзяты са сродкаў, што выдзяляюцца раённым бюджэтам на ўтрыманне бальніцы.
Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава запрашаюць 1 кастрычніка ўсіх людзей шаноўнага ўзросту з 13.00 да 14.00 на бясплатную аглядную экскурсію па экспазіцыях. «Гэта мерапрыемства – выдатная магчымасць выказаць глыбокую павагу і пашану, якую заслужылі пажылыя людзі сваёй стваральнай працай і мудрасцю. Яны з’яўляюцца яскравым прыкладам мужнасці і жыццёвай мудрасці для ўсяго падрастаючага пакалення», – адзначылі суразмоўцы.
Алею адзінства і міру высадзілі актывісты БРСМ у сярэдняй школе № 7. Мерапрыемства арганізоўвалі Беларускі фонд міру, адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, Магілёўскі аўтамабільны завод імя С. М. Кірава і жыхары Магілёва. Акцыю прымеркавалі да Года народнага адзінства.
Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання 2021/2022 навучальнага года стартуе ў кастрычніку, паведаміў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк. РТ можна прайсці непасрэдна ў пункце тэсціравання або анлайн. Каб прайсці тэсціраванне, трэба зарэгістравацца ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ.
На чыгуначным вакзале ў Магілёве можна прышчапіцца ад COVID-19. Пра гэта расказаў галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Басенка. Мабільны прышчэпачны пункт вакцынацыі ад каранавіруса арганізаваны сіламі Магілёўскай паліклінікі № 12. Ён размясціўся ў медпункце вакзала, размешчаным на тэрыторыі залы чакання. Працуе прышчэпачны пункт з 14.00 да 17.00 у адпаведнасці з раскладам прыбываючых цягнікоў, асноўная маса якіх прыходзіць на Магілёўскую станцыю менавіта ў гэты прамежак часу. Атрымаць прышчэпку пакуль можна толькі ў буднія дні.
Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод асвойвае новыя рынкі збыту сваёй прадукцыі. Заключаны кантракт на пастаўку бальзамаў ў Кітайскую Народную Рэспубліку. У ліпені бягучага года ў Паднябесную была адгружана першая партыя прадукцыі аб’ёмам 1,4 тыс. дал на суму $24 тыс. Год ад году вытворцы павялічваюць экспартныя пастаўкі бутыляванай прадукцыі, якую ўжо ведаюць у Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Казахстане, Літве і Латвіі, Туркменістане, Украіне. Больш за семдзесят працэнтаў экспарту прыпадае на рэгіёны Расійскай Федэрацыі.
Фінал абласнога этапу рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера» адбудзецца 28 верасня ў Магілёве. Каля 30 чалавек – актыў БРСМ, валанцёры з усёй вобласці – добраўпарадкуе тэрыторыю Царквы Божай Маці «Усецарыца» ў мікрараёне Казіміраўка. Запланавана ўборка лістоты, пасадка дэкаратыўных кустоў, будаўнічыя працы. Нагадаем, мерапрыемствы праекта прайшлі ў кожным раёне Магілёўскай вобласці з 1 красавіка па 15 верасня. Было добраўпарадкавана каля 50 святынь.
За першае паўгоддзе 2021-га Магілёўская вобласць з апошняга, шостага месца ў краіне, паднялася на чацвёртае па надою ад каровы – 2087 кілаграмаў (плюс 151). У чым прычыны мінулых няўдач і як іх пераадольвалі?
Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве 23–25 верасня Кубак Беларусі па дзюдо. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі спартыўнага комплексу «Алімпіец», на базе якога адбудуцца спаборніцтвы.
На 29-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў аднагалосна зацверджана кандыдатура Аляксандры Міхеенка на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта. Аляксандру Мікалаеўну прадставіў дэпутацкаму корпусу, членам раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых службаў і арганізацый старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч ажыццявіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць і наведаў Бялыніцкую цэнтральную раённую бальніцу. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя. Кіраўнік ведамства быў праінфармаваны аб сітуацыі з захворваннем COVID-19 у раёне, азнаёміўся з метадамі і ўмовамі аказання меддапамогі.
Прамую тэлефонную лінію 5 кастрычніка правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва. Таксама свае пытанні вы зможаце задаць анлайн: спасылка для падключэння –https://peregovorka.by/telephone-line-business-05.10.2021.
Прафілактычныя медагляды прыпынены ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя нумар 1141 ад 21 верасня 2021 года, размешчаным на сайце Міністэрства аховы здароўя. Выключэнне складаюць медыцынскія агляды, праводзімыя ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб правядзенні абавязковых і пазачарговых медаглядаў працуючых, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 74 ад 29 ліпеня 2019 года.
Архівы Беларусі і Расіі захоўваюць дакладную нацыянальную памяць. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Андрэй Артызаў у час сумеснага пасяджэння калегій Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі і Федэральнага архіўнага агенцтва РФ.
Сучаснае абсталяванне, сістэмы якасці, натуральная прадукцыя выключных смакавых якасцей–усё гэта дазволіла ААТ «Шклоўскі масларобны завод» замацавацца не толькі на беларускім, але і на рынку Расійскай Федэрацыі. Прадпрыемства не стаіць на месцы і працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі, асвойваючы выпуск ужо ўпадабанай прадукцыі ў новай упакоўцы. Так, Шклоўскі масларобны завод стаў выпускаць малако ў ПЭТ-бутэльках новага аб’ёму –1,4 літра.
Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла інструкцыю аб парадку падачы кіслароду пацыенту з дапамогай назальных канюль або кіслароднай маскі. Гэта прадугледжана загадам №1141 ад 21 верасня 2021 года, размешчаным на сайце Міністэрства аховы здароўя. Як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства, дакумент вызначае парадак правядзення кіслароднай тэрапіі пацыентам клінічных аддзяленняў бальнічных арганізацый і хуткай медыцынскай дапамогі. Адзначаецца, што правядзенне кіслароднай тэрапіі пацыентам ажыццяўляюць медыцынскія работнікі з сярэдняй медадукацыяй, урачы-спецыялісты.
У Магілёўскай вобласці 24 верасня адбудзецца рэспубліканскі прэс-тур па аб’ектах настальгічнага турызму. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт. Прадстаўнікі рэспубліканскіх, рэгіянальных СМІ і журналісты са сталіцы наведаюць шэраг знакавых месцаў Прыдняпроўскага краю. У сядзібе «Глухарыны ток»(в. Осліўка Бялыніцкага раёна) пройдзе прэзентацыя турыстычных паслуг лясной гаспадаркі. Праграмай таксама запланавана азнаямленне з экспазіцыямі мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах.
Падобна на тое, што восень вырашыла праверыць паляводаў на ўменне супрацьпаставіць капрызнаму надвор’ю прафесійнае майстэрства і аператыўнасць, сталасць і ўменне, каб забяспечыць правядзенне ўсяго шлейфу восеньскіх работ у комплексе. Надвор’е надвор’ем, а спадзявацца трэба толькі на сябе. Што аграрыі ў большасці сваёй і робяць.
Спартыўны турнір сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца 25 верасня на базе Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа. Традыцыйнае мерапрыемства прысвечана памяці загінулых пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане і іншых лакальных канфліктах за межамі дзяржавы. Акрамя каманд ветэранаў, у турніры прымуць удзел каманды Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, СШ №12 і ваенна-праваслаўнага патрыятычнага клуба «Сокал».
У студзені–жніўні 2021 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1640 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 150,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 59,1 тыс. кв. м, ці 39,3% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 52,7 тыс. кв. м.
Ацяпленне ў жылфондзе Магілёва пачнуць уключаць з 22 верасня. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага гарвыканкама Ігар Данькоў. «Ацяпленне ў жылыя дамы Магілёва пачнуць падаваць з 22 верасня. Цяпер службы ЖКГ ужо праводзяць падрыхтоўчыя працы, падключэнне дамоў будзе паэтапным», – адзначыў ён.
Менавіта такі прынцып узялі на ўзбраенне медыкі, калі вырашылі арганізаваць мабільныя прышчэпачныя пункты ад COVID-19 у гандлёвых цэнтрах Магілёва і Бабруйска. Сёння вакцына максімальна даступная і бясплатная, аднак да выпрацоўкі калектыўнага імунітэту яшчэ далёка: не кожны знаходзіць час і жаданне дабегчы да ўстановы аховы здароўя. Людзі прыдумваюць страшылкі аб прышчэпцы, шукаюць адгаворкі, каб яе не рабіць, і ў чарговы раз спадзяюцца на авось: раптам хвароба мяне не закране.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў, на якую вынесены шэраг пытанняў сацыяльнай накіраванасці. Кіраўніку дзяржавы прадаставяць некалькі праектаў указаў, якія датычацца падтрымкі шматдзетных сем’яў, пенсійнай сістэмы, будаўніцтва жылля, а таксама грамадзянскіх і моладзевых ініцыятыў.
З сённяшняга дня Расія здымае ўсе абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю і аднаўляе іх з Іспаніяй, Іракам, Кеніяй і Славакіяй. Такое рашэнне раней прыняў аператыўны штаб па барацьбе з каранавірусам, перадае ТАСС. Такім чынам, паветраныя зносіны паміж Расіяй і Беларуссю, часова абмежаваныя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, будуць адноўленыя ў поўным аб’ёме.
У гэтую пятніцу ў Магілёўскім інстытуце МУС пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. Як расказалі суразмоўцы, супрацоўнікі і навучэнцы інстытута пазнаёмяць усіх жадаючых хлопцаў і дзяўчат з рэаліямі курсанцкага жыцця. Для гасцей у фае разгорнецца выстава спецыяльных сродкаў супрацоўнікаў міліцыі. А на кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі дзецям прадэманструюць розныя прылады і прыстасаванні тэхнікі ў гэтай галіне. Акрамя таго, курсанты факультэта міліцыі выступяць з канцэртнай праграмай на сцэне міліцэйскай ВНУ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Жыхарам Магілёўшчыны прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля». У сераду, 22 верасня, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае насельніцтва рэгіёна пакінуць аўтамабілі на стаянках і перасесці на грамадскі транспарт або веласіпед.