Архіў навін

З сённяшняга дня ацяпленне пачалі падаваць у аб’екты сацыяльнай сферы Магілёва. Такое распараджэнне падпісана ў гарвыканкаме і абапіраецца на ўмовы надвор’я і перспектыўны прагноз. «Уключыць сістэмы ацяплення ў будынках устаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, медыцынскіх, лячэбна-прафілактычных устаноў, музеяў, дзяржаўных архіваў, бібліятэк і арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі на тэрыторыі горада Магілёва, з 20 верасня», – гаворыцца ў дакуменце.
Прамую тэлефонную лінію 25 верасня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – (0222) 42-21-02 (Цумараў Уладзімір Міхайлавіч – старшыня гарвыканкама);
Урачы заклікаюць насельніцтва вакцынавацца. Гэта звязана з напружаным санітарна-эпідэмічным становішчам па covid-19. У Магілёўскай вобласці адзначаецца рост захворвання на сезонныя вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку – на каранавірусную інфекцыю. Медыкі звязваюць гэта з пачаткам восені і навучальнага года.
Прэм’ерны спектакль «Песя і Янко», які расказвае гісторыю кахання падчас халакоста, адкрые новы, 77-ы, тэатральны сезон у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск). Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна школьнікі дапамагаюць ва ўборцы ўраджаю яблыкаў. За змену дзеці прыбіраюць каля 12 т садавіны. Пра гэта расказаў намеснік старшыні СВК Міхаіл Скусаў. Як адзначыў Міхаіл Скусаў, дапамога школьнікаў ва ўборцы яблыкаў тут ужо стала традыцыяй. «Падчас збору ўраджаю з намі працуюць школьнікі з моманту стварэння саду –ужо больш за 10 гадоў, – адзначыў ён. – За сваю працу дзеці атрымліваюць заработную плату. Гэта таксама пэўны стымул. Акрамя таго, наша прадпрыемства на працягу года забяспечвае школьнікаў карыснай садавінай».
У магілёўскім музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі 22 верасня адкрыецца выстава выдатнага віцебскага акварэліста Фелікса Гумена «Класіка і эксперыменты. Да 80-годдзя майстра акварэлі». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. На выставе будзе прадстаўлена больш за 70 жывапісных твораў майстра і яго вучняў. Палотны згрупаваны і разбіты на некалькі тэматычных раздзелаў: «Казачны Віцебск Гумена», «Кветкі, плады і іншае», «Дыялог з прыродай», «Прастора эксперыменту».
Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій сёння высадзілі яблыневы сад у гонар Дня народнага адзінства. У сімвалічнай акцыі прыняло ўдзел каля 25 чалавек з розных факультэтаў і курсаў. Да іх далучыўся і рэктар ВНУ Максім Кіркор. «Яблыні былі абраны нездарма. Яны лёгка прыжываюцца ў нашым клімаце, для іх не патрабуецца спецыялізаванага догляду. Для нашай краіны гэта традыцыйнае дрэва. Яблыні, як і васількі, – сімвал Беларусі», – адзначыў рэктар.
У Магілёве працягваюць адзначаць Дзень народнага адзінства. Пасля ўводу першай чаргі дарогі-дублёра пляцоўцы каля Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра прысвоілі імя – плошча Адзінства. Тут жа адкрылі памятны знак, прысвечаны святу. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта–інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, жыхары горада.
У Магілёве адкрылі першую чаргу дарогі-дублёра вуліцы Якубоўскага і Загараднага шашы. Аб’ект стаў падарункам жыхарам горада да Дня народнага адзінства і адным з найбуйнейшых праектаў транспартнай інфраструктуры абласнога цэнтра.
Беларусь 17 верасня ўпершыню адзначыць Дзень народнага адзінства. Свята мае трывалы гістарычны падмурак і накіравана на згуртаванне беларускага народа. У яго аснове пераемнасць пакаленняў, а таксама курс на развіццё моцнай і незалежнай краіны. Пра тое, якія расстаўляе акцэнты ў жыцці сучаснага беларуса ідэя народнага адзінства і чым унікальнае гэта свята, расказаў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка.
Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Ён спалучае ў сабе ўрачыстасць гістарычнай справядлівасці і цвёрдую ўпэўненасць у светлай будучыні нашай краіны. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 17 верасня.
Прызёраў і ўдзельнікаў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа ўшаноўвалі ў Магілёве падчас абласнога ўрачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.
У Магілёве сёння прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены калегіі; начальнікі галоўных упраўленняў спорту і турызму аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама; кіраўнікі структурных падраздзяленняў Магілёўскай вобласці, якія адказваюць за развіццё спорту і турызму, кіраўнікі ЦФАР і ФСК рэгіёна, вучэбна-метадычных цэнтраў фізічнага выхавання насельніцтва.
Спорт – аб’яднаўчая сіла, здольная стаць кропкай апоры нацыі. Такое меркаванне выказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, выступаючы на пасяджэнні калегіі Міністэрства спорту і турызму, якое адбылося сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Нагадваць аб ахове працы ніколі не позна і не празмерна. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з журналістамі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў. Сёння ён прымае ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Ахова працы –клопат агульны», якая праходзіць на пляцоўцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Праект пераносу сталіцы з Мінска ў Магілёў у 1930-я гады даў магутны імпульс развіццю рэгіёна. Такое меркаванне падчас рэспубліканскага тэлемоста, прымеркаванага да Дня народнага адзінства, выказаў дырэктар Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава Віктар Анненкаў.
«Толькі аб’яднаўшыся, мы зможам пераадолець цяжкасці, выстаяць і дамагчыся поспеху» – гэта фраза, якая прагучала ў гутарцы з журналістамі, стала лейтматывам сустрэчы спартсмена, грамадскага дзеяча Аляксея Талая з моладдзю Магілёва. Дыялог прайшоў сёння на пляцоўцы Палаца культуры вобласці. У вялікай канцэртнай зале сабраліся маладыя людзі, якія прадстаўлялі розныя ўстановы адукацыі горада.
Магілёўскую абласную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі перапрафілююць пад працу з COVID-19. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
ААТ «Магілёўліфтмаш» напярэдадні святкавання свайго 55-гадовага юбілею выпусціла 375-тысячны ліфт, які будзе зманціраваны ў Пярмі ўжо ў кастрычніку гэтага года. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях акцыянернага таварыства Антон Бельскі.
Начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Яраслаў Федарынчык сёння пагутарыў са студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Гэта сустрэча стала трэцяй у чарадзе гутарак з моладдзю магілёўскіх ВНУ. І ўсюды палілог атрымліваўся неабыякавым і жывым, хоць тэмы агучваліся сур’ёзныя. Госць расказваў не толькі аб функцыях і задачах, магчымасцях і дасягненнях узначаленага ўпраўлення. Нямала часу было нададзена маючаму адбыцца святу – Дню народнага адзінства і аналізу сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне.
Штогадовая рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Ахова працы–клопат агульны» пройдзе ў Магілёве 16‑17 верасня. Пытанні стварэння здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму на адной пляцоўцы абмяркуюць прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, органаў дзяржаўнага нагляду, кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый рэспублікі.
Мінспорту турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме абвясцілі аб старце Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь». Пройдзе ён 19-ым разам. Выберуць самага актыўнага вандроўцу па краіне ў намінацыі «Я пазнаю Беларусь»– старт у ёй, дарэчы, абвясцілі раней, каб у людзей было больш часу для паездак. Назвы іншых агучылі цяпер. Дарэчы, не абышлося без навінак і трансфармацый.
У Магілёўскай вобласці ўведзена забарона на гандаль слабаалкагольнымі напоямі і півам на прыпыначных пунктах і ў радыусе 25 м ад іх. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арганізацыі гандлю і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова.
Рымска-каталіцкую царкву ў Беларусі ўзначаліў Іосіф Станеўскі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкага касцёла. «14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францыск прызначыў архіепіскапам мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Іосіфа Станеўскага, тытулярнага епіскапа Табаікары – да гэтага часу – дапаможнага епіскапа Гродзенскай дыяцэзіі», – гаворыцца ў паведамленні.
Прамую тэлефонную лінію 18 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвае і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
У Бабруйску з’явілася сцежка здароўя. Для горада гэта навінка. Знаходзіцца яна ў мікрараёне Кісялевічы. Сцежка падзелена на 2 паловы: кропка А–Свята-Іверскі храм, кропка Б–школа № 21. Яе працягласць–1 км, час у дарозе –1 гадзіна.
Рэгіянальны конкурс «Дажыначны сноп» абвешчаны ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Штогадовы рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 2 кастрычніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Тры пажары адбылося за суткі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Так, 23 верасня каля 8 гадзін вечара па невыяўленай прычыне загарэўся дачны дом у вёсцы Данілаў Мост Бабруйскага раёна. Агонь не пашкадаваў жыллё: знішчаны дах дома на плошчы 24 м. кв, часткова пашкоджана перакрыцце і маёмасць унутры дома.
Урачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю гарадской Вахты Памяці, адбудзецца 17 верасня а 12.00 на плошчы Славы Магілёва. Ужо 37 гадоў юныя магілёўцы змяняюць адзін аднаго ў ганаровай варце ля Вечнага агню, аддаючы даніну памяці загінулым воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія абаранялі і вызвалялі горад на Дняпры.