Рус Бел Eng 中文

гісторыя Subscribe to RSS - гісторыя

01.11.2017 - 15:41

Праекты герба і сцяга Магілёўскага раёна зацверджаны на сесіі раённага Савета дэпутатаў. Распрацоўка геральдычных сімвалаў ажыццяўлялася з улікам гісторыка-культурных асаблівасцяў Прыдняпроўскага краю, законаў і правілаў геральдыкі. Аўтарамі праектаў з’яўляюцца Марына Ялінская і мастак Віктар Ляхор.

19.10.2017 - 09:15

Малая Бароўка 21 кастрычніка адзначыць 130-годдзе. У гэты дзень жыхароў і гасцей Магілёва запрашаюць наведаць свята, прымеркаванае да юбілейнай даты.

18.10.2017 - 20:08

У Бабруйскім раёне 27 кастрычніка перапахаваюць астанкі земляка, камандзіра 1-га стралковага батальёна 258-га Хабараўскага палка 140-й Сібірскай стралковай дывізіі, маёра Тамаша Хвашчынскага, які загінуў у ліпені 1943 года падчас бітвы пад Курскам (Расія). Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім райвыканкаме.

17.10.2017 - 10:32

Экспазіцыю «Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941-44 гг.» зноў пакажуць у горадзе на Дняпры. Такое рашэнне прыняла адміністрацыя Музея гісторыі Магілёва.

21.09.2017 - 08:56

Раство Прасвятой Багародзіцы сёння святкуюць праваслаўныя вернікі. Гэта адзін з дванадзясятых непераходзячых святаў Праваслаўнай царквы, устаноўлены ў гонар нараджэння прачыстай Дзевы Марыі.

15.09.2017 - 08:42

У Чавусах ў полі паблізу вуліцы 60 гадоў СССР праводзіліся дарожныя земляныя работы, падчас якіх выявіліся каштоўныя гістарычныя знаходкі. З зямлі дасталі скелетаваныя астанкі чалавека, фрагменты абмундзіравання, сапёрную рыдлёўку, ружжо часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Непадалёк знайшлі 120-міліметровую мінамётную міну, 45-міліметровы артылерыйскі снарад і дзве гранаты часоў ВАВ. Усе боепрыпасы абясшкоджаны сапёрна-піратэхнічнай групай вайсковай часткі 72471.

12.09.2017 - 10:22

Фонды Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея папоўніліся ўнікальнымі прадметамі ІХ стагоддзя. Іх у падарунак музею перадаў пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі ў галіне культуры Валерый Казакоў.

24.08.2017 - 11:21

Сёння ў бялыніцкім аграгарадку Цяхцін пачынаецца міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Творчы форум - прадстаўнічы, на яго з’язджаюцца таленавітыя мастакі з Расіі, Індыі, Ізраіля, Украіны, Арменіі, Літвы і Кітая. І ладзіцца ў вёсцы, што стаіць на беразе Друці, невыпадкова. Адсюль, з урочышча Крынкі, родам адзін з выбітных беларускіх пейзажыстаў ХХ стагоддзя Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Сёлета - 145-я ўгодкі з дня нараджэння знакамітага мастака.

18.07.2017 - 11:45

Абрад «Закліканне дажджу» са Старога Дзедзіна Клімавіцкага раёна летась трапіў Дзяржспіс аб’ектаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

19.05.2017 - 15:10

Бабруйск – другі па колькасці жыхароў населены пункт у Магілёўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага раёна. З’яўляецца партовым горадам на беразе ракі Бярэзіна. Размешчаны за 110 км на паўднёвы захад ад Магілёва.

11.04.2017 - 20:49

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, дзень смутку мільёнаў загінуўшых вязняў фашызму. Страшная гістарычная дата, прысвечаная страшным падзеям 20 стагоддзя. У Магілёве ў гэты дзень пройдзе мітынг і ўскладанне кветак да помніка «Дзецям вайны». Дзеці, нароўні з дарослымі, спазналі жахі канцэнтрацыйных лагераў. Магілёўскі гісторык Генадзь Ваўчок заклікае моладзь і ўсю грамадскасць горада не забываць гэту страшную дату ў гісторыі Еўропы.