Рус Бел Eng 中文

гісторыя Subscribe to RSS - гісторыя

09.07.2020 - 15:34

Музейную экспазіцыю, прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі, адкрылі сёння ў Вендаражскім дзіцячым садку – сярэдняй школе. Тут прадстаўлены сямейныя гісторыі і рэліквіі, а таксама знаходкі з палёў бітваў пры абароне Магілёва ў 1941 годзе.

09.07.2020 - 15:17

Магілёўскія эксперты аднавілі фрагмент лістка часоў Вялікай Айчыннай вайны, знойдзенага пры раскопках на Буйніцкім полі. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст па працы са СМІ упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.

23.06.2020 - 14:48

Астанкі чатырох байцоў Чырвонай арміі выявілі пошукавікі клуба «Віккру» ў першы дзень раскопак на полі ля вёскі Цішоўка ў Магілёўскім раёне.

15.06.2020 - 15:02

15 чэрвеня 1942 года ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці прайшла адна з самых буйных карных аперацый нацыстаў на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У той дзень фашысты знішчылі разам з жыхарамі вёску Боркі і некалькі прылеглых да яе пасёлкаў. Было спалена і расстраляна больш за 2 тыс. мірных жыхароў.

15.06.2020 - 09:59

Экспедыцыя па пошуку астанкаў савецкіх салдат, якія загінулі ў час абароны Магілёва ў 1941 годзе, пачнецца на Буйніцкім полі 22 чэрвеня. У ёй прымуць удзел пошукавікі клуба «Віккру» і прадстаўнікі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны, паведаміў кіраўнік клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.

08.06.2020 - 15:19

Кніга «Асіповічы: трагічныя старонкі»выйшла ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Пра гэта паведамілі ў выдавецтве.

05.06.2020 - 12:25

У гістарычным цэнтры горада Магілёва размешчана Алея Герояў. На ёй увекавечаны імёны 104 Герояў Савецкага Саюза. Тых, хто жыў і нарадзіўся ў Прыдняпроўскім краі. Алея была закладзена ў 1983 годзе, у 2009-м рэканструявана.

20.05.2020 - 15:34

Сярэднявечны меч знайшлі на беразе Бярэзіны ў Бабруйску, як паведаміла старшы навуковы супрацоўнік гарадскога краязнаўчага музея Іна Аўсейчык.

14.05.2020 - 10:50

Музей гісторыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці папоўніўся новымі экспанатамі. Зараз тут можна ўбачыць медыцынскія прылады, якімі карысталіся, напрыклад, партызанскія ўрачы.

Выстава прымеркавана да 75-годдзя Перамогі. Праца ваенных медыкаў – гэта асобная старонка ў ваеннай гісторыі. Подзвіг многіх з магілёўскіх урачоў і медсясцёр увекавечылі фатаграфіі. Наведвальнікам будзе цікава паслухаць, напрыклад, што ў партызанскіх атрадах замест ваты карысталіся мохам.

08.05.2020 - 10:23

Антону Пракапнёву з аграгарадка Кадзіна Магілёўскага раёна 26 гадоў. Каля дзесяці з іх ён актыўна займаецца пошукавай працай. Яшчэ ў школе, зацікавіўшыся гісторыяй і краязнаўствам, пачаў збіраць звесткі пра землякоў, якія не вярнуліся з вайны. А ўжо будучы студэнтам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, уступіў у рады абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру».

07.05.2020 - 10:57

Міхаіл Фельдман не сумняваецца: у кожнага чалавека яго пакалення свая вайна. Хтосьці змагаўся на фронце, хтосьці да знямогі працаваў на заводзе, каб забяспечыць войска тэхнікай, хтосьці расціў хлеб. «У адзіночку ворага не адолець. Тое, што мы здолелі аб’яднаць сілы для галоўнай мэты, і стала нашай агульнай перамогай», – лічыць франтавік. Асабіста яго Вялікая Айчынная вайна застала 17-гадовым падлеткам. За чатыры ваенныя гады ветэран паспеў папрацаваць у тыле і паваяваць адразу на двух франтах – Заходнім і Усходнім.

06.05.2020 - 08:35

Віртуальную версію нацыянальнага альбома «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» стварыў і запусціў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі напярэдадні знакавага юбілею Вялікай Перамогі. Пра гэта паведаміў журналістам падчас старту On Air марафону «Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі» сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк.

16.04.2020 - 11:15

Мемарыяльны комплекс «Лупалаўскі лагер ваеннапалонных» адрамантуюць у Магілёве да пачатку мая.

Як паведаміў гендырэктар УКП Магілёва Міхаіл Галушкоў, ужо да канца гэтага тыдня плануецца завяршыць рамонт унутры самога мемарыяла – замяніць плітку, сапсаваныя блокі ў сценах, гранітную пліту ля Вечнага агню і гэтак далей. Таксама будуць уладкаваныя і нядаўнія пахаванні астанкаў салдат, знойдзеныя падчас пошукавых работ і раскопак.

04.04.2020 - 09:46

У Магілёве па вуліцы Сіманава падчас рамонтных работ па замене камунікацый рабочыя выявілі цагляны мур.

01.04.2020 - 10:38

Кніга «Партизанские друкары Могилевщины: и словом, и пулей!» ваеннага гісторыка Мікалая Барысенкі рыхтуецца да выхаду. Гэта першае сур’ёзнае дакументальна-публіцыстычнае выданне ў незалежнай Беларусі, якое расказвае пра жыццё партызанскіх журналістаў і пра ўмовы, у якіх друкавалі падпольныя газеты, улёткі.

18.03.2020 - 11:09

Канал «Беларусь 4 “Магілёў”»паказаў першы выпуск тэлевізійнага праекта «Шляхі Перамогі», прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У першай серыі расказваецца пра легендарны бой батальёна міліцыі капітана Уладзімірава ля вёскі Гаі Магілёўскага раёна.

 

17.03.2020 - 11:27

Сям’я Галіны Еўсціфеевай, жыхаркі Ніжняга Ноўгарада, шукала звесткі пра сваяка, дзядзьку Веніяміна Сямёнавіча Захарава, чый лёс доўгія гады заставаўся невядомым. Сваякі ведалі, што ён служыў у Горкаўскай 160-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у кастрычніку 1940 года. Улетку 1941 года сілы дывізіі вялі жорсткія баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

12.03.2020 - 12:25

У Палацы культуры вобласці 14 сакавіка адкрыецца інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі». Экспазіцыя заснавана на дакументах і матэрыялах сумеснага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння», Нацыянальнага архіва Беларусі «Партызаны Беларусі» (partizany.by), дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).

10.03.2020 - 13:03

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жыццё і творчая спадчына А. С. Дамбавецкага» адбудзецца 13 сакавіка ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. Мерапрыемства прымеркавана да 180-годдзя з дня нараджэння яркай гістарычнай асобы, як паведамілі ва ўстанове культуры.

У форуме прыме ўдзел больш за 50 навукоўцаў, у іх ліку 17 дактароў і 21 кандыдат навук з Беларусі, Расіі і Украіны, якія прадстаўляюць вядучыя навуковыя ўстановы.