RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

10.12.2019 - 15:15

Прамыя тэлефонныя лініі ўсіх напрамках дзейнасці правядзе 16 снежня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.

10.12.2019 - 13:21

«Конкурс на самую бяспечную ёлачную цацку абвясціла Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС. Палёт фантазіі не абмежаваны. Галоўная ўмова – тэматыка МНС і бяспекі», – патлумачыла старшы інспектар абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Нехарошых.

Аўтары незвычайных навагодніх цацак стануць ганаровымі гасцямі на Дні нараджэння абласнога цэнтра бяспекі, які будзе адзначацца 28 снежня на Пажарным завулку, і змогуць упрыгожыць сваімі працамі ёлку.

10.12.2019 - 13:18

Маштабная забаўляльная праграма з выступленнем беларускага выканаўцы Сашы Нема адбудзецца 14 снежня а 12:00 у гандлёвым цэнтры «Парк Сіці» ў межах адукацыйна-экалагічнай акцыі «YOUR Water – за выратаванне планеты». Ініцыятарам і арганізатарам акцыі выступае кампанія «Дарыда», якая хоча падтрымаць глабальны сусветны экатрэнд у абарону навакольнага асяроддзя.

10.12.2019 - 12:25

Дэпутат ад Загорскай выбарчай акругі № 37 Ірына Раінчык абраная намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі. Раней намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва ўзначальвала пастаянную камісію па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання, законнасці і мандатах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

09.12.2019 - 16:17

Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» 11 снежня зробіць прыпынак у Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Сацыялістычная, 90) у 17.00 пачнецца праграма з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці ў падтрымку адзінаццацігадовага бабруйчаніна Сяргея Аляксеева. Усе атрыманыя ў ходзе дабрачыннага марафону сродкі будуць накіраваны на лячэнне хлопчыка.

06.12.2019 - 14:34

У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую шаснаццатую сесію 10 снежня. Пасяджэнне пачнецца ў 10.00 у каб. 245 аблвыканкама.

06.12.2019 - 13:11

У рэгіёне ўжо 9 тыс. жыхароў атрымлівае электронныя жыроўкі. Гэтай паслугай найбольш актыўна карыстаюцца ў Магілёве і Бабруйску. Лідзіруе абласны цэнтр, дзе электронныя паведамленні на аплату жыллёва-камунальных паслуг атрымлівае 5,5 тыс. гараджан, паведамілі ў ГА «ЖКГ Магілёўскай вобласці».

У раёнах многія плацельшчыкі таксама ацанілі перавагі электронных жыровак. Толькі па Асіповіцкім раёне іх рассылаюць 421 адрасату. Папулярны гэты сэрвіс таксама ў Быхаўскім, Слаўгарадскім, Горацкім і Кіраўскім раёнах.

06.12.2019 - 12:19

Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выхадным. Пра гэта сёння журналістам паведаміў прэм’ер-міністр Сяргей Румас.

Пытанне вывучылі ў Савеце Міністраў. «Што тычыцца 31 снежня, урад не падтрымлівае ўстанаўленне яго выхадным», – сказаў Сяргей Румас.

Прычыны розныя, у тым ліку вытворчыя. «Большасць апытаных калектываў не хацелі б пазбаўляцца працоўнага дня 31 снежня, каб мець магчымасць павіншаваць калег з надыходзячым Новым годам», – растлумачыў прэм’ер.

06.12.2019 - 09:36

У «Бабруйск-Арэне» арганізуюць масавыя навагоднія і начныя катанні для закаханых пар. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі спартыўнага комплексу.

05.12.2019 - 13:05

Каля 180 ёлачных кірмашоў адкрыецца ў Магілёўскай вобласці. Толькі ў горадзе на Дняпры купіць навагодняе дрэва можна будзе больш чым у 20 кропках. У Бабруйску будзе таксама працаваць 20 кірмашоў, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

У сярэднім метровая ёлка будзе каштаваць прыкладна Br7. Ёлкі да 2 метраў у вышыню будуць каштаваць прыкладна Br9–10. Трохметровыя дрэвы таксама паступяць у продаж. Іх кошт – каля Br20.

05.12.2019 - 10:33

Жителям Могилевской области предлагают присоединиться к акции «День посткроссера», которая пройдет во всех отделениях почтовой связи Беларуси 6 декабря. При отправке более 10 почтовых карточек клиенту предоставят скидку 10%, сообщили в пресс-центре РУП «Белпочта».

04.12.2019 - 09:59

У Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэце ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пасведчанні абраным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

04.12.2019 - 09:55

Магілёўцы сталі значна часцей адкрываць сваю справу ў сферы паслуг. Такая тэндэнцыя склалася і ў гэтым, і ў мінулым годзе. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела Магілёўскага гарадскога цэнтра развіцця малога прадпрымальніцтва Альбіна Самусенка.

04.12.2019 - 09:14

Усе гандлёвыя прадпрыемствы Магілёва да 5 снежня будуць цалкам гатовыя да навагодніх святаў. Гэта тычыцца і знешняга выгляду і камплектацыі навагодняга асартыменту. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Казусеў.

04.12.2019 - 09:11

Магілёў цалкам гатовы да пагодных сюрпрызаў зімы: у горадзе нарыхтавана 70% неабходнай пясочна-салянай сумесі. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Маскалёў.

04.12.2019 - 09:07

Каля 18 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі пражывае ў Магілёве, з іх 40% працаўладкаваныя. Пра гэта падчас фестывалю «Я такі ж, як і ты», прысвечанага Міжнароднаму дню інвалідаў, расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марына Снытко.

03.12.2019 - 10:14

Інклюзіўны кірмаш талентаў «Пад сузор’ем дабрыні», прымеркаваны да міжнароднага Дня інвалідаў, адбудзецца 5 снежня ў Бабруйску. Мерапрыемства збярэ людзей з асаблівасцямі, якія штодня наведваюць установы, грамадскія арганізацыі горада і рэгіёна.

02.12.2019 - 15:18

Паводле статыстыкі пажараў, попельніцай нашы грамадзяне карыстаюцца рэдка. Усё больш аддаюць перавагу паліць прама ў ложку, нярэдка знаходзячыся «пад градусам». Вынік – сумнеўнае задавальненне, падпаленыя хаты і... загубленыя жыцці.

02.12.2019 - 11:23

У Магілёве вызначылі новае месца для скейт-парка. Ён пераедзе на пляцоўку за Палацам культуры вобласці. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.

02.12.2019 - 09:36

Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 2–28 снежня. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.