RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

06.02.2019 - 08:48

Бюро пашпартызацыі насельніцтва і ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама працуе па новым адрасе. Зараз прыём вядзецца ў будынку, размешчаным па адрасе: г. Магілёў, завулак Буянава, 22.

Ва УГіМ УУС прыём ажыццяўляецца ў буднія дні з 8.00 да 13.00, субота і нядзеля – выхадны.

Начальнік упраўлення вядзе асабісты прыём грамадзян у першую сераду месяца з 8.00 да 14.00 (кабінет 201, тэл. 80222 29-58-00). У выпадку адсутнасці начальніка ўпраўлення прыём ажыццяўляецца адным з яго намеснікаў.

06.02.2019 - 08:30

Інтэрактыўную карту бясплатных паслуг для цяжарных жанчын і іх партнёраў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, распрацавалі для Мінска, Магілёва і Магілёўскай вобласці па праекце «Ты не адна». Пра гэта паведаміла кіраўнік сацыяльнага цэнтра «Шчаслівы малы» Ірына Шмак.

Гэта своеасаблівы навігатар, які дапамагае максімальна хутка адшукаць патрэбны від падтрымкі як дзяржаўных, так і грамадскіх арганізацый.

06.02.2019 - 08:15

«Гарадскі дыялог» аб санітарным стане Магілёва пройдзе 12 лютага ў 19.00 у тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7, 3 паверх). Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

У дыскусіі прымуць удзел цікавыя спікеры і эксперты. Да адкрытага абмеркавання пытанняў санітарнага ўтрымання пад’ездаў, грамадскіх месцаў, вывазу смецця і праблем бяздомных жывёл запрашаюцца грамадскія актывісты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, адміністрацыі горада, журналісты і ўсе неабыякавыя магілёўцы.

05.02.2019 - 16:49

Калектыву УКІП «Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыццё»» прадставілі новага кіраўніка – Сяргея Аляксандравіча Кухто.

05.02.2019 - 11:23

Дабрачынны рок-вечар у падтрымку Магілёўскага дзіцячага хоспіса пройдзе ў Магілёве 10 лютага. Праект пад дэвізам «Чай, пячэнькі, рок-н-рол!» арганізуюць слухачы школы «Цяпліца», якая дзейнічае пры Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

01.02.2019 - 10:23

У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося некалькі абвальванняў шыферных дахаў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

31 студзеня ў 9.00 абрынуўся дах шасцікватэрнага дома барачнага тыпу ў в. Чырвоная Беларусь Быхаўскага раёна. У гэты момант унутры знаходзілася 84-гадовая пенсіянерка. Жанчына не пацярпела. Жанчына цяпер будзе пражываць у сваім доме ў гэтай жа вёсцы. Астатнія кватэры не заселены.

31.01.2019 - 15:05

Бабруйск уключаны ў пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2019 год, бо ў мінулым годзе яго паказчыкі пагоршыліся, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайтах БелТА і Мінпрацы.

Механізм аднясення да тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 22.02.2018 №142.

30.01.2019 - 10:30

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт па выніках міжнароднага рэйтынгу увайшоў у дваццатку найлепшых вну Беларусі. Webometrics Ranking of World Universities абнаўляецца двойчы ў год. Па выніках ліпеньскай ацэнкі 2018 года БРУ займаў 24 месца з 57 адукацыйных арганізацый краіны і знаходзіўся на 9149 месцы ў сусветным.

29.01.2019 - 10:47

У Магілёўскай вобласці з 2002 па 2018 год дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку выратаваны 267 чалавек, у тым ліку 70 дзяцей. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

У 2019-м у Прыдняпроўскім краі гэты прыбор ужо двойчы папярэдзіў магчымую бяду. Сваё званне «хатняга выратавальніка» ўвечары 28 студзеня спаўна апраўдаў АПА ў вёсцы Вышкава Шклоўскага раёна.

29.01.2019 - 10:34

У абласным цэнтры на базе Трохсвяціцельскага сабора пачынае працу новы сумесны праект Магілёўскай епархіі і рэгіянальнага цэнтра паліятыўнай дапамогі, размешчанага на базе УАЗ «Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі». Далучыцца да добрай справы могуць усе жадаючыя, паведамляецца на сайце Магілёўскай епархіі.

28.01.2019 - 14:50

Ноччу 29 студзеня ў Магілёве па вуліцы Якубоўскага з 00.30 да 4.30 перакрыюць рух усіх відаў транспарту. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Такая мера выклікана неабходнасцю правядзення выпрабаванняў пуцеправоду праз чыгуначныя шляхі. Яна закране ўчастак ад перасячэння з вуліцай Сурганава да скрыжавання з вуліцай Касманаўтаў.

Рух аўтобусаў будзе арганізаваны з улікам перакрыцця дарогі.

 

26.01.2019 - 18:30

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык правёў прамую лінію з насельніцтвам рэгіёна. Большасць зваротаў тычыліся жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны.

25.01.2019 - 13:50

З 1 лютага 2019 года ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Гэта звязана з ростам сярэднямесячнай заработнай платы, растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з Законам ад 29 снежня 2012 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы два разы на год: з 1 лютага і 1 жніўня.

25.01.2019 - 11:22

Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 29 студзеня ў Магілёве. Мерапрыемства пройдзе на базе абласнога цэнтра творчасці, паведаміла карэспандэнту сайта метадыст інструкцыйна-метадычнага аддзела ўстановы дадатковай адукацыі Наталля Ластачка.

25.01.2019 - 08:45

Магілёўскі аэрапорт у чэрвені пачне адпраўку чартарных рэйсаў у Туніс (Паўночная Афрыка), паведаміў начальнік Магілёўскага філіяла РУП «Белаэранавігацыя» аэрапорта Магілёў Уладзімір Нікіцін.

24.01.2019 - 10:36

Гарачымі выдаліся мінулыя суткі ў рэгіёне – адбылося 5 пажараў. Супрацоўнікі МНС выратавалі 2 чалавек, жылы дом і 5 гаспадарчых пабудоў, эвакуявалі 45, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

22.01.2019 - 12:40

Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 24 студзеня. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. У большасці раёнаў сустрэчы пройдуць сумесна з прадстаўнікамі органаў пракуратуры.

Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65 34 95.

22.01.2019 - 09:13

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Разам – за бяспеку на дарогах!»пройдзе ў Магілёўскай вобласці 25 студзеня. Пра гэта паведаміла спецыяліст аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС аблвыканкама Крысціна Котава.

Супрацоўнікі ДАІ адправяцца на прадпрыемствы, навучальныя ўстановы і аўташколы, каб чарговы раз расказаць кіроўцам і пешаходам, да чаго прыводзяць недысцыплінаванасць і неразважлівасць на дарогах. Галоўнай тэмай стане прапаганда захавання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.

22.01.2019 - 08:53

Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін 24 студзеня правядзе прамую тэлефонную лінію. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 02 ён адкажа на пытанні жыхароў рэгіёна.

21.01.2019 - 12:02

Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў рэгіёне з 21 студзеня па 28 лютага. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.