RU BY EN 中文
Twitter Instagram

моладзь Subscribe to RSS - моладзь

17.02.2021 - 11:38

Юбілейны фестываль Магілёўскай лігі КВЗ пройдзе ў абласным цэнтры на сцэне Палаца культуры вобласці 28 лютага. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў.

09.02.2021 - 12:45

На абласны этап XIV Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых і маладзёжных праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» была прадстаўлена 441 праца устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ТЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Святлана Заграбанец.

09.02.2021 - 11:18

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сёння правядзе адкрыты анлайн-дыялог «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць», як паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

09.02.2021 - 10:23

Абласная інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз» адбылася на базе ДУДА «Абласны цэнтр творчасці». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.

Як патлумачыла суразмоўніца, гэта новая інтэлектуальная гульня піянерскай арганізацыі, якая ўяўляе сабой віктарыну ў сучасным абліччы: выкарыстанне медыякантэнту, жывыя зносіны, святочная атмасфера, сучасныя пытанні, фотафіксацыя працэсу.

04.02.2021 - 10:47

Абласны семінар-трэнінг для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку з усяго рэгіёна пройдзе ў Магілёве 5 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі».

Для ўдзельнікаў МААП адбудзецца экскурсія па зале гісторыі пажарнай службы. Затым хлопцы сустрэнуцца на дыскусійнай пляцоўцы па культуры бяспекі і жыццядзейнасці чалавека, абмяркуюць хвалюючыя іх пытанні.

04.02.2021 - 10:28

Пятнаццаць выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова атрымалі мантыі і пасведчанні аб заканчэнні магістратуры юрыдычных навук. Гэта другі выпуск магістрантаў кафедры юрыспрудэнцыі. 

03.02.2021 - 16:42

Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» 3 лютага запускае рэгіянальны фотаконкурс «Мінулае, сучаснасць, будучыня...», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі.

02.02.2021 - 14:58

Падчас адкрытых дыялогаў з насельніцтвам, сустрэч з кіраўніцтвам часта не толькі ўздымаюцца пытанні,якія хвалююць жыхароў рэгіёна,але і ўзнікаюць новыя натхняючыя ідэі. Маладзёжная прастора пад назвай «Разам» у Краснаполлі стала адным з такіх праектаў.

Тут можна будзе не толькі пагуляць у настольныя гульні, більярд, але і паглядзець кінанавінкі, пачытаць кнігі, выпіць гарачай гарбаты ці кавы. Крыху пазней тут плануецца праводзіць тэматычныя вечары, вечары караоке,рух «буккросінг». Уваход будзе платны, але па нізкай цане.

25.01.2021 - 15:44

На Магілёўшчыне стартуе рэгіянальная дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя», накіраваная на аказанне дапамогі бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулках, на ператрымцы ў валанцёраў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласнога камітэта ГА «БРСМ».

15.01.2021 - 12:31

У Магілёўскай вобласці падведзены вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магаблвыканкама.

Як расказалі ва ўпраўленні, трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў у перыяд з 11 па 14 студзеня 2021 г.

Усяго ў алімпіядах прынялі ўдзел 953 навучэнцы з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.

13.01.2021 - 15:27

Магілёўская моладзь прымае выклік «Прыбярэм снег разам» у моладзі з Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ».

«Чэлендж будзе доўжыцца да заканчэння зімовага перыяду. Валанцёры БРСМ і прадстаўнікі МААП дапамогуць у расчыстцы тэрыторыі ад снегу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям, інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян», – падзяліліся суразмоўцы.

13.01.2021 - 15:03

Амаль тысяча навучэнцаў з усёй вобласці змагаецца за права паехаць на рэспубліканскую алімпіяду па вучэбных прадметах.

13.01.2021 - 11:34

У панядзелак, 18 студзеня, у абласным цэнтры творчасці адбудуцца 2-і і 3-і адборачныя этапы адукацыйнай змены Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па тэхнічным кірунку Сяргей Дарасевіч.

Як растлумачыў суразмоўца, адукацыйная змена Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка праводзіцца па трох напрамках – зялёная хімія, робататэхніка, інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі. Да ўдзелу ў ёй запрашаліся юнакі і дзяўчаты з 9 па 11 клас.

05.01.2021 - 14:41

У сераду, 6 студзеня, у рэгіёне пройдуць фінальныя мерапрыемствы абласной дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА «Цуды на Каляды». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».

Так, у Чэрыкаўскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для навучэнцаў пройдзе навагодняя забаўляльная праграма з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі з уручэннем падарункаў, сабраных падчас акцыі.

30.12.2020 - 10:28

Беларусі патрэбен мір. Такім меркаваннем падзяліўся студэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Дзмітрый Кліменка, які ўдзельнічаў у Беларускім навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці.

Студэнт расказаў, што заўсёды важны дыялог, падчас якога абмяркоўваюцца ўсе пытанні. Ён перакананы, што сітуацыя, якая зараз у краіне, стабілізуецца, і Беларусь працягне сваё развіццё ў спакойнай абстаноўцы.

22.12.2020 - 11:59

Абласная маладзёжная акцыя рэспубліканскага праекта «Памяць сэрца» пройдзе ў Магілёве 23 снежня. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

Мерапрыемства стартуе ў 11.30 на плошчы Славы. Дзеці выкладуць запаленымі лампадкамі словы «Памяць сэрца», ушануюць хвілінай маўчання памяць пра подзвіг магіляўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны, ускладуць кветкі да Вечнага агню.

18.12.2020 - 16:38

У абласным цэнтры творчасці падвялі вынікі рэгіянальнага этапу традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка». Пра гэта паведаміла загадчык спартыўна-тэхнічнага аддзела ўстановы адукацыі Вольга Патапава.

На конкурс быў прадстаўлены 371 экспанат у дзесяці намінацыях: «Дызайн-Ёлка», «Хайтэк-Ёлка», «Альтэрнатыўная ёлка», «МультымедыяЁлка», «РэтраЁлка», «Ёлка-трансформер», «Калядная кампазіцыя», «Навагодні сувенір», «Святочныя ўпрыгожванні», «Сімвал 2021 года».

18.12.2020 - 15:48

Выпускнік Вяйнянскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Мікіта Гізоўскі заняў трэцяе месца на рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй заключны тур конкурсу для вучняў 10-х і 11-х класаў прайшоў дыстанцыйна.

У фінал алімпіяды, арганізаванай Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі, выйшаў 21 удзельнік.

18.12.2020 - 14:57

Аддзел турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій абласнога цэнтра творчасці ў анлайн-рэжыме правёў адкрытае першынство Магілёўскай вобласці па тэхніцы турызму (завязванне насілак і кокана).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 48 вучняў з 12 каманд устаноў адукацыі Быхаўскага, Горацкага, Глускага, Крычаўскага, Касцюковіцкага, Клімавіцкага, Кіраўскага, Асіповіцкага, Чэрыкаўскага раёнаў, гарадоў Бабруйск і Магілёў.

17.12.2020 - 13:54

У Магілёве 22 снежня адбудзецца электронны міні-кірмаш вакансій для часовай занятасці навучэнскай і студэнцкай моладзі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.