Рус Бел Eng 中文

Архіў - 2018

10 Снежань

Больш за 1,5 тыс. сувеніраў вырабяць да Новага года ў Магілёўскім эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжы

Больш за 1,5 тыс. сувеніраў вырабяць да Новага года навучэнцы асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Магілёўскім дзяржаўным эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжа. Пра гэта паведаміў дырэктар установы адукацыі Алег Бахановіч.

Прафсаюзы Магілёўскай і Чарнігаўскай абласцей падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Два пагадненні аб супрацоўніцтве падпісаны Магілёўскай абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў гандлю ў межах двухдзённага візіту ва Украіну. Партнёрскія і сяброўскія адносіны па асноўных напрамках прафсаюзнай працы заключаны з Федэрацыяй прафсаюзных арганізацый Чарнігаўскай вобласці і яе Вучэбна-метадычным цэнтрам, паведамляецца на сайце рэгіянальнага аб’яднання прафсаюзаў.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці – на кантролі КДК

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за ходам выканання ў бягучым годзе ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 года №235 і Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года.

У сувязі з правядзеннем навагодняга тэатралізаванага шэсця 25 снежня ў Магілёве часткова перакрыюць вуліцы ў цэнтры горада

У сувязі з правядзеннем навагодняга тэатралізаванага шэсця «Чароўныя імгненні Новага года» 25 снежня ў Магілёве часткова перакрыюць вуліцы ў цэнтры горада. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.

У навагоднюю ноч грамадскі транспарт Магілёва будзе працаваць да 6 гадзін раніцы

У навагоднюю ноч грамадскі транспарт Магілёва будзе працаваць да 6 гадзін раніцы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Так, 1 студзеня 2019 года з 00.00 гадзін плануецца пусціць грамадскі транспарт па наступных маршрутах:

Аўтобус

Бабруйчанін Андрэй Казусёнак стаў пераможцам абсалютнага Кубка свету па самба

Бабруйчанін Андрэй Казусёнак стаў пераможцам абсалютнага Кубка свету па самба на прызы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, прысвечанага 80-годдзю самба, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Праезд у грамадскім транспарце падаражаў у Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці павышаны тарыфы на перавозкі пасажыраў гарадскім грамадскім транспартам. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама № 46-3 ад 30 лістапада 2018 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 8 снежня 2018 года.

7 Снежань

Дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе ў прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў» 14 снежня

IV дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе 14 снежня ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» з 13:55 да 19:15. Ён праводзіцца ў межах абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які арганізуе абласное аддзяленне «Беларускага дзіцячага фонду».

Разумны дом і разумная ферма з’явяцца ў Крычаўскім раёне

Рэалізацыя рэгіянальнага праекта «Крычаў малы разумны горад. Крычаўскі раён. Развіваемся разам» будзе працягнута ў 2019 годзе, у ліку ініцыятыў – стварэнне разумнага дома і разумнай фермы, паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Еўдакіменка сёння на другім раённым Форуме ініцыятыўных людзей у Крычаве.

За невыкарыстанне зімовых шын на аўто супрацоўнікі ДАІ Магілёўскай вобласці ўжо аштрафавалі больш за 200 парушальнікаў

За невыкарыстанне зімовых шын на аўто супрацоўнікі ДАІ Магілёўскай вобласці ўжо аштрафавалі больш за 200 парушальнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня.

Названы пераможцы абласнога конкурсу аматарскага мастацтва сярод жыхароў дамоў-інтэрнатаў Магілёўшчыны

Абласны агляд-конкурс аматарскага мастацтва сярод жыхароў дамоў-інтэрнатаў рэгіёна прайшоў у Магілёве. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел інваліды і пажылыя людзі з дзевяці устаноў сацабслугоўвання, паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

КДК Магілёўскай вобласці прааналізаваў мадэрнізацыю 6 прадпрыемстваў рэгіёна

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучана выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб стварэнні (рэканструкцыі) вытворчых магутнасцяў і забеспячэнні эфектыўнай працы прадпрыемстваў цэментнай, дрэваапрацоўчай, гарбарнай і хімічнай галін, паведамілі карэспандэнту сайта ў ведамстве.

Больш за сто каткоў і хакейных каробак зальюць у Магілёўскай вобласці ў снежні

У Магілёўскай вобласці на наступным тыдні пачнуць масавае заліванне каткоў і хакейных каробак, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Бізнес-інкубатар адкрыюць у Крычаве

Бізнес-інкубатар адкрыецца сёння ў Крычаве падчас форуму ініцыятыўных людзей. Як паведаміў PR-менеджар праекта «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь»Дзмітрый Новік, гэтая пляцоўка стане першым з шасці бізнес-інкубатараў, створаных у межах праекта «Малыя гарады».

6 Снежань

Mogilev invest day адбудзецца 14 снежня ў Магілёве

Mogilev invest day адбудзецца 14 снежня ў Магілёве ў актавай зале Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела падтрымкі і развіцця малога прадпрымальніцтва УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Альбіна Самусенка.

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў, арганізаваных установамі адукацыі, арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Інстытут «Магілёўсельбудпраект» уключаны ва ўрадавы пералік высокарэнтабельных арганізацый

Пастанова Саўміна ад 5 снежня 2018 года № 869 вызначыла пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) паводле вынікаў працы за першае паўгоддзе гэтага года, сказана на сайце ўрада.

Кітайскія школьнікі 11-14 снежня наведаюць Магілёўскую вобласць

Кітайскія школьнікі 11-14 снежня наведаюць Магілёўскую вобласць. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.

Сучасны рэанімабіль падарыў Бабруйскай дзіцячай бальніцы на юбілей «Беларусбанк»

У Бабруйскай цэнтральнай бальніцы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю выязной кансультацыйнай рэанімацыйнай педыятрычнай брыгады.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці – у ліку найлепшых валанцёраў краіны

Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – Добрае сэрца» назвалі ў Мінску. Спаборніцтва праходзіла ў тры этапы (раённы, абласны, рэспубліканскі) і аб’яднала сотні добраахвотнікаў па ўсёй краіне. Толькі ў Рэспубліканскім туры адбылася абарона больш за 50 конкурсных работ і валанцёрскіх прэзентацый.