RU BY EN 中文
Twitter Instagram

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

16.10.2019 - 17:51

Торжественное открытие новой мини-футбольной площадки с искусственным покрытие провели сегодня на территории ФОК «Юность» в Осиповичах.

15.10.2019 - 13:32

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Дзмітрыя Пімашэнкі на пасаду старшыні Мсціслаўскага райвыканкама.

14.10.2019 - 13:25

Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прыняло ўдзел 30 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія выхавалі годных сыноў і дачок.

12.10.2019 - 16:45

Фінал чацвёртага рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» адбыўся сёння ў Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску. Пераможцай стала сям’я Нікалаевых з Магілёва.

11.10.2019 - 15:44

У Магілёўскім абласным лячэбна-дыягнастычным цэнтры пасля мадэрнізацыі адкрылі рэгістратуру. Яе абнаўленне праводзілася ў межах праекта Міністэрства аховы здароўя «Клапатлівая паліклініка

11.10.2019 - 09:21

Праводзіцца акрэдытацыя сродкаў масавай інфармацыі, сеткавых выданняў для асвятлення Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер», які адбудзецца 31 кастрычніка – 5 лістапада ў Магілёве.

10.10.2019 - 16:55

У цырымоніі пераразання чырвонай стужачкі, якая дала старт мерапрыемству, прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы і старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, дацэнт Аляксандр Шумілін.

09.10.2019 - 13:14

Канферэнцыя прысвечана перспектыўным тэхналогіям машынабудавання, механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, металаапрацоўчаму абсталяванню і інструментальнаму забеспячэнню.

08.10.2019 - 13:29

Галоўная задача – даць людзям магчымасць зарабіць, гэта адзначыў падчас выязнога прыёму ў Бялынічах памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы. 

08.10.2019 - 10:19

У Магілёўскай вобласці конкурс сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання складае 6,3 чалавекі на месца. Пра гэта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.

07.10.2019 - 11:12

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

04.10.2019 - 08:23

Прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 85-годдзю гістарычнай адукацыі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.

04.10.2019 - 07:54

Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

04.10.2019 - 07:52

Сёння ў Беларусі стартаваў перапіс насельніцтва пад лозунгам «Погляд на сучаснае - крок у будучае». На першым этапе можна запоўніць апытальныя лісты самастойна па інтэрнэце, на стацыянарным участку або нават на сваім працоўным месцы, калі арганізацыя карыстаецца магчымасцямі мабільных участкаў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

03.10.2019 - 16:13

Адкрываючы дзіцяці дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, педагогі фарміруюць асобу юнага патрыёта, закладваюць асновы будучыні Беларусі. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню настаўніка, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.

03.10.2019 - 11:39

Завяршыўся чарговы этап падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Канчатковавызначыўся склад участковых камісій – у яго ўвайшлі 8 182 чалавекі, паведамілі ў абласной камісіі па выбарах.

03.10.2019 - 09:34

З 1 па 6 лістапада ў Бабруйску пройдзе VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Па традыцыі яго праграма складаецца са спектакляў па творах беларускіх аўтараў. У конкурсе прыме ўдзел 12 спектакляў з 11 беларускіх і замежных тэатраў. Традыцыйна праграма фестывалю таксама ўключае ў сябе творчую лабараторыю: чыткі п’ес, лекцыі і прэзентацыі пры падтрымцы Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры.

02.10.2019 - 15:20

Завяршаецца анлайн-рэгістрацыя на «Магілёўскі Мебелаін марафон», які пройдзе ў горадзе на Дняпры 6 кастрычніка. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 5 кастрычніка. У дзень правядзення спартыўнага свята змогуць зарэгістравацца на месцы выдачы стартавых нумароў толькі іншагароднія ўдзельнікі.

02.10.2019 - 11:45

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Падчас дыялогу з насельніцтвам рэгіёна было разгледжана актуальнае калектыўнае пытанне – завяршэнне будаўнічых работ ва ўстанове адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва».

01.10.2019 - 10:54

У Магілёўскай вобласці сёння стартавала прышчэпачная кампанія супраць грыпу. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.